Знайсці
25.05.2023 / 14:351РусŁacБел

Украіна вярнула дамоў 108 ваеннапалонных

Гэта воіны з Бахмуцкага напрамку: 8 афіцэраў і 98 салдат і сяржантаў.

Ілюстрацыйнае фота gur.gov.ua

«Яны змагаліся за Бахмут і здзейснілі подзвіг, які не дазволіў ворагу наступаць далей углыб нашага Усходу. Кожны з іх — герой нашай дзяржавы. Сярод тых, каго вяртаем з палону, нямала лічыліся без вестак зніклымі. Родныя гэтых людзей прайшлі складаны этап», — напісаў у тэлеграме кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ермак.

«Наш сапраўдны дом там, дзе пра нас думаюць. Украіна, якую мы будуем усе разам, — гэта месца, дзе чалавек, грамадзянін, ёсць найвышэйшай каштоўнасцю. Краіна, у якой думаюць пра людзей. Наша грамадства думае якраз такімі катэгорыямі. Усе нашы людзі будуць дома. Працуем над гэтым далей. І кожны абмен робіць нас на крок бліжэйшымі да гэтай мэты», — дадаў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Андрусь/адказаць/
26.05.2023
Каго толькі ўжо не вярталі праз абмен - і расійскую страшылку "Азоў", і "Кракенаў".  Ужо год няма ніякіх звестак пра дваіх беларусаў, якіх расійцы катуюць ў палоне. Зусім нічога не вядома і абменьваць іх ніхто не спрабуе. Няўжо беларускія абаронцы Украіны не маюць для  яе аніякай значнасці? 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031