Знайсці
24.05.2023 / 14:483РусŁacБел

Пратасевіч даў паказанні на Сафію Сапегу — «База»

Памілаваны Раман Пратасевіч даў паказанні на сваю былую дзяўчыну Сафію Сапегу. У асноўным на яго паказаннях і будавалася абвінавачанне. Зараз справа аб яе экстрадыцыі можа быць накіраваная ў суд Уладзівастока — менавіта там апошняе месца яе рэгістрацыі, піша BAZA.

Паводле звестак «Базы», Раман паведаміў следчым, што за сваю працу па дэаноне сілавікоў Сапега атрымала пяць тысяч даляраў. Па словах Пратасевіча, дзяўчына, калі была ў Вільні, прабівала беларускіх сілавікоў праз сэрвіс «Вока Бога» і публікавала іх даныя ў тэлеграме, сцвярджае гэты тэлеграм-канал.

Чытайце таксама:

«Наша дзяўчынка ўсё гэта цягне, а гэты…» Цётка Сафіі Сапегі пракаментавала памілаванне Пратасевіча

Суд у Маскве адклаў пасяджэнне аб перадачы Сафіі Сапегі на 1 чэрвеня. Адвакат папрасіў перанесці разгляд у Прымор'е

Рудзік: Сітуацыя з Пратасевічам можа быць нашмат больш страшнай, чым мы сабе ўяўляем

Сафію затрымалі разам з Раманам Пратасевічам у Мінску 23 мая 2021 года пасля прымусовай пасадкі рэйса Афіны — Вільня.

6 мая 2022 года яе асудзілі на 6 гадоў калоніі. Зараз вырашаецца пытанне аб яе экстрадыцыі ў Расію.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
31
18
Хопіць маніць/адказаць/
24.05.2023
Самалет не прымушалі садзіцца, меў месца падман але не прымус, ніякіх МІГаў і СПА не было
9
Беларус/адказаць/
24.05.2023
База выказвае падзяку калектыву Нашай Нівы за распаўсюджванне неправеранай інфармацыі! 
0
стоп лукашызм/адказаць/
24.05.2023
Хопіць маніць, хопіць хлусіць, лісты аб бомбе адсылалі з кгб - гэта факт, бо яны (выкарыстоўваючы дыспетчараў мінскага аэрапорту) паведамілі пілоту пра гэта на паўгадзіны да таго, як лісты былі адпраўлены на e-mail у Вільню. Па-другое, дыспетчар, які пры гэтым прысутнічаў і потым збег з Беларусі гэта пацвердзіў, што ў дыспетчарсксай прысутнічаў гэбіст і ўся аперацыя ім кантралявалася, а ўсе загады аддавалі зверзу. Нават ё аўдыёзапіс, які гэта пацвярджае.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера