Знайсці
24.05.2023 / 13:12РусŁacБел

Суд у Маскве адклаў пасяджэнне аб перадачы Сафіі Сапегі на 1 чэрвеня. Адвакат папрасіў перанесці разгляд у Прымор'е

Суддзя Прэсненскага суда Масквы адклала пасяджэнне аб перадачы ў Расію Сафіі Сапегі на 1 чэрвеня, каб пракуратура «змагла азнаёміцца з хадайніцтвамі абароны», паведамляе «Медыязона».

Адвакат папрасіў перанесці суд у Прыморскі край, бо Сапега зарэгістраваная на востраве Рускі.

Сафію Сапегу затрымалі разам з Раманам Пратасевічам два гады таму, 23 мая 2021 года, у выніку прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair Афіны — Вільня.

6 мая 2022 года яе асудзілі на 6 гадоў калоніі паводле двух артыкулаў: распальванне варожасці і варажнечы (частка 3 артыкула 130 КК) і незаконнае збіранне інфармацыі аб прыватным жыцці (частка 1 артыкула 179 КК).

14 красавіка Генпракуратура задаволіла хадайніцтва Сафіі Сапегі аб перадачы яе ў Расію для адбыцця пакарання. У жніўні мінулага года яна была пазбаўленая дазволу на жыхарства ў Беларусі, акрамя таго, ёй адмовілі ў памілаванні.

Рамана Пратасевіча 3 мая 2023 года суд асудзіў да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, але 22 мая Лукашэнка яго памілаваў.

Чытайце таксама:

«Наша дзяўчынка ўсё гэта цягне, а гэты…» Цётка Сафіі Сапегі пракаментавала памілаванне Пратасевіча

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031