Знайсці
23.05.2023 / 18:577РусŁacБел

Прапагандысты засвоілі новы метад распаўсюджвання фэйкаў: замест рэальнага сайта ствараюць клон

Анлайн-праект Media IQ выявіў клон сайта польскага шпіталя, на якім размясцілі хлуслівую інфармацыю пра нібыта загінулых байцоў «палка Каліноўскага». І правёў з гэтай нагоды невялікае расследаванне.

Скрыншот ТГ-канала «Жёлтые сливы»

Прапагандысцкі рэсурс «Жёлтые сливы» 22 траўня паведаміў пра гібель ва Украіне 12 беларускіх добраахвотнікаў палка Каліноўскага. Пры гэтым рэсурс спасылаўся на публікацыю на сайце вайсковага шпіталя ў польскім Любліне, куды нібыта даставілі целы загінулых пад Бахмутам добраахвотнікаў.

Media IQ правёў уласнае расследаванне і ў выніку высветліў, што навіна з'яўляецца «фэйкам», а сайт, на якім размешчаная публікацыя, — проста дакладная копія сапраўднай вэб-старонкі польскага шпіталя.

Некаторыя спасылкі на падробленым сайце 1wszk.eu вялі на арыгінальны сайт 1wszk.pl. Дзякуючы гэтаму адразу стала зразумела, што сайт, на які спасылаецца праўладны рэсурс, — клон сапраўднай старонкі шпіталя са змененай даменнай зонай у адрасе.

Старонка падробленага сайта

Сайты адрозніваюцца толькі тым, што на арыгінальнай вэб-старонцы няма навіны пра целы каліноўцаў, якія нібыта загінулі пад Бахмутам. Сама фэйкавая публікацыя напісаная на польскай мове і нібыта падпісаная рэальным аўтарам, работнікам шпіталя.

Старонка арыгінальнага сайта назаўтра пасля распаўсюджання фэйка

Каб даказаць, што сайт 1wszk.eu з'яўляецца падробкай, аўтары праверкі «прагналі» яго праз сэрвіс Who is. Даныя засведчылі, што імя ўладальніка сайта і дата яго рэгістрацыі схаваныя, у той час як уся інфармацыя пра сапраўдны сайт шпіталя даступная.

Дзякуючы праверцы даных дамена праз сэрвіс whois.eurid.eu, аўтары расследавання змаглі пераканацца, што сайт 1wszk.eu — ілжывы. Дамен зарэгістравалі толькі 19 траўня 2023 года. Гэта значыць, клон сайта шпіталя зарэгістравалі за два дні да з'яўлення на ім публікацыі аб целах каліноўцаў. Электронны адрас, пазначаны пры рэгістрацыі дамена, — [email protected].

Скрыншот сайта whois.eurid.eu

Па назіраннях Media IQ, такі метад распаўсюджвання фэйка выкарыстаны ў беларускай прапагандзе ўпершыню.

Назаўтра пасля публікацыі хлуслівую навіну сталі распаўсюджваць расійскія прапагандысцкія медыя.

Скрыншот сайта rg.ru

У той жа дзень, 23 траўня, люблінскі шпіталь апублікаваў тэрміновае паведамленне і пацвердзіў, што ягонай афіцыйнай старонкай з'яўляецца сайт з адрасам 1wszk.pl і што ўстанова не нясе адказнасці за сайт-клон.

Чытайце таксама:

Чаму Маркаў не Салаўёў. Чым адрозніваецца беларуская і расійская прапаганда

Прапагандысты вырашылі не замарочвацца з пошукам спікераў. Вось як выглядалі тыя, хто ачарняў Бяляцкага на БТ

Як працуе хлусня: рускія стварылі фэйкавы канал украінскіх марпехаў, цяпер яго бясконца цытуе прапаганда, у тым ліку мінская

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
0
Мікола)))/адказаць/
23.05.2023
А што хіба лекары могуць распаўсюджваць урачэбную таямніцу? Ды 'шчэ пісаць пра гэта адкрыта на сайце? Прапагандысты такія прапагандысты...
0
3% IQ і крэатыву/адказаць/
23.05.2023
Мярзотнікі без межаў
Дарычы маскавіцкая (якая кліча сябе расейскай) шалупонь прыдумала "за бацьку"
яны нават не ведаюць што нават 3% лукашыстаў ужо 10 гадоў як не ужывалі "бацька", гэта быў ужо даўно мертвы мем.


І яны проста капіравалі усі ідыі у нармальных беларусаў, каму што ў маскавіцкіх каўгаснікаў крэатыву 0
0
перад тым /адказаць/
24.05.2023
Казік, международная панарама. Цікава, чаму гэтую цяжкую артылерыю яшчэ не падключылі. Берагуць дзеля вырашальнага удару?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930