Знайсці
22.05.2023 / 20:473РусŁacБел

Літва сёлета адмовіла ў ДНЖ праз «пагрозу бяспецы» ўжо 309 беларусам

Сёлета Літва адмовіла ўжо 309 беларусам у выдачы дазволу на жыхарства праз «пагрозу бяспецы». Сярод тых, хто атрымаў адмову ў ДНЖ, ёсць і беларусы, якія даўно жывуць у Літве, расказала агенцтву Delfi кіраўніца літоўскай міграцыйнай службы Эвеліна Гудзінскайце.

Эвеліна Гудзінскайце. Фота: obzor.lt

Паводле літоўскай чыноўніцы, колькасць адмоў у выдачы дазволу на жыхарства рэзка вырасла за апошні год, бо Літва ўвяла адмысловыя анкеты, у якіх трэба даць адназначны адказ пра стаўленне да вайны Расіі супраць Украіны.

У выніку з-за «пагрозы бяспецы» сёлета ўжо 309 беларусаў і 38 расіян не атрымалі дазволаў на жыхарства ў Літве.

Летась, у першы год вайны, у дазволе на жыхарства ў Літве адмовілі 163 грамадзянам розных краін па розных прычынах (з іх усяго 32 разы з-за пагрозы бяспецы).

«Рост значны», — падкрэсліла Гудзінскайце.

Паводле яе, нягледзячы на тое, што пазіцыя Літвы ў адносінах да вайны недвухсэнсоўная і добра вядомая, кожны месяц некалькі дзясяткаў чалавек у анкеце засведчваюць, што падтрымліваюць Расію і яе матывы.

«Гэта здзіўляе. Людзі вераць таму, што гавораць беларускі і расійскі рэжымы, глядзяць і слухаюць прапаганду, жывуць у тым свеце», — сказала чыноўніца.

Месяц таму беларусаў, якія з пачатку года задэкларавалі падтрымку дзеянняў Расіі, было 280 чалавек.

Чытайце таксама:

«Большасць едзе па працы» — партрэт сярэднестастычнага беларуса ў Літве

Кім часцей беларусы працуюць у Літве?

Амаль 300 беларусаў не змаглі легалізавацца ў Літве, бо падтрымліваюць Расію і вайну

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
8
7
рядовой Сэм/адказаць/
22.05.2023
поддерживаю. Видимо есть основания. А власти Польши  при выдаче даже временного вида на жительство в Польше должны спрашивать, что произошло 17 сентября 1939г. : советское военное вторжение в Республику Польша или "освобождение"  западных белорусских земель от польских панов ? Нужна анкета.
Или получат тоже самое что Германия, принявшая советских немцев из Казахстана и Средней Азии, которые в большинстве своём поддерживают путина....
23.05.2023
рядовой Сэм
А нам трэба тады пытацца - прынамсі - чым была Рыжская дамова
0
Максим Дизайнер/адказаць/
24.05.2023
Все верно. Большинство свинтивших - не политические, а обычные приживалы, продавшие бабушкины партийные хатки, или свои, нажитые при "крывавай дыктатуры", в Минске. Как объяснить еще, что при резком взлете цен на аренду в ЕС, весь Инстаграмм забит фоточками красивой жизни в новых квартирах, обставленных по последнему писку моды, все на коптящих ведрах.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930