Знайсці
20.05.2023 / 12:062РусŁacБел

Уклад суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў ВУП складае 25,7%

Прычым уклад малога бізнэсу — 15 працэнтаў.

Фота: vbiznese.by

Уклад суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў ВУП Беларусі за 2022 год склаў 25,7%, паведамляе Белстат.

У тым ліку ўклад:

  • малога бізнэсу — 15,4%;
  • сярэдняга — 7,7%;
  • індывідуальных прадпрымальнікаў — 2,6%.
  • Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва за 2022 год склала 205 млрд рублёў, уклад у рэспубліканскі аб'ём выручкі — 41,7 працэнта.

На 1 студзеня ў Беларусі было 263 тысячы ІП і 113 тысяч арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 100 тысяч мікраарганізацый (88% ад агульнай колькасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва), 11 тысяч малых арганізацый (10%) і 2 тысячы сярэдніх арганізацый (2%).

Самыя папулярныя ў МСБ віды дзейнасці — гандаль, рамонт аўтамабіляў (34% ад агульнай колькасці арганізацый і ІП), транспартная дзейнасць, складаванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць (13%), прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (9%). Па 8% прыпадае на прамысловасць і будаўніцтва.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
кругом ураги/адказаць/
20.05.2023
лукашенко так не считает, малый бизнес и предприниматели, для лукашенко, - "вшивые блохи" и враги, которых нужно душить и гнобить. Что он и делает 29 лет к ряду. У него враги почти все белорусы. Говоришь на белоруском - враг, уважаешь белорусские символы и цвета - враг, если ты айтишник или просто умный, то тоже - враг, критикуешь лукашенко и его систему власти, тоже - враг, хороший врач - враг, хороший учитель - враг, честный мент, кгбист, чиновник - враг......и т.д. и т.п.
0
Питон/адказаць/
21.05.2023
кругом ураги, это потому, что он занает хто урот а хто не урот
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031