Знайсці
20.05.2023 / 09:46РусŁacБел

Расія кідае новыя сілы на захоп Бахмута, каб заявіць хоць пра нейкі поспех — брытанская разведка

Расія працягвае сцягваць дадатковыя сілы да горада Бахмута Данецкай вобласці, які амаль цалкам знаходзіцца пад яе кантролем, каб канчаткова захапіць яго і заявіць пра «пэўны поспех» у вайне з Украінай.

Паводле ацэнкі брытанскай выведкі, за апошнія чатыры дні Расія, імаверна, перакінула некалькі батальёнаў для ўзмацнення бахмуцкага кірунку, піша «Украінская праўда».

Гэта адбылося пасля таго, як украінскія войскі атрымалі тактычныя перавагі на флангах горада, а таксама пасля «публічна агучаных сумненняў» адносна гатоўнасці прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер» працягваць баявыя дзеянні ў гэтым сектары.

«Улічваючы тое, што Расія, імаверна, захоўвае ва Украіне адносна невялікую колькасць падраздзяленняў, якія не ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях, такая перадыслакацыя ёсць значным крокам з боку расійскага камандавання», — мяркуюць у разведцы брытанскага Мінабароны.

Там дадаюць, што расійскае кіраўніцтва, імаверна, і далей разглядае захоп Бахмута як ключавую ваенную мэту ў найбліжэйшай перспектыве, якая дазволіць «заявіць пра пэўны поспех у канфлікце».

У Мінабароны Брытаніі таксама выказалі здагадку, што на 15-ы месяц поўнамаштабнай вайны сілы РФ наўрад ці будуць здольныя да эфектыўнага кантролю сваіх дзеянняў уздоўж усёй лініі фронту.

Чытайце таксама:

УСУ рухаюцца да Бахмута, за суткі прасунуліся на 150—1700 метраў

З'явіліся падрабязнасці гібелі каліноўцаў у Бахмуце: «чацвёра засталося пад заваламі»

«Мае хлопцы загінулі ў мяне на вачах». Каліновец Дзяніс Урбановіч коратка расказаў пра бой у Бахмуце

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031