Знайсці
19.05.2023 / 21:563РусŁacБел

Па палітычнай справе затрымалі супрацоўніка аптовай кампаніі

Па словах ГУБАЗіКа, Мікалай Мельнік пакідаў каментары з асуджэннем агрэсіі Расіі ва Украіне і беларускіх сілавікоў, а таксама паўдзельнічаў у пратэстах.

Мікалай Мельнік. Фота: ягоная старонка «УКантакце»

Мінчуку Мікалаю Мельніку 31 год. Ён скончыў Беларускі інстытут правазнаўства, а ў ягоных сацсетак пазначана, што працуе ў кампаніі «Сэльвін» (Sellwin), якая займаецца аптовай дыстрыбуцыяй тавараў. Жыве ў мікрараёне Уручча.

Невядома, калі дакладна затрымалі мужчыну, але з усіх сацсетак ён знік трое сутак таму. Акрамя традыцыйнага «ўдзелу ў пратэстах», яму закідаюць каментаванне ў тэлеграм-каналах. Найперш гэта каментары з асуджэннем расійскай вайны ва Украіне і дзеянняў расійскіх вайскоўцаў.

ГУБАЗіК сцвярджае, што на яго завялі крымінальную справу.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па звестках з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.

З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

За гэты час у краіне адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзена не менш за 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінутыя базавыя нормы законнасці і маралі. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Паказалі затрыманага айцішніка, які нібыта вяртаўся з Польшчы ў Беларусь

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
19
0
не такі як ёсць/адказаць/
19.05.2023
То бок калі я цяпер назаву фашыстаў з ГУБАЗІКА фашыстамі, ці сёрбаючых з дзяржаўных начовак свіней - свіннямі, я экстрэміст?! 🤦🏻‍♂️😂🤔
19.05.2023
Ni treba u *nete* raskazvac use SAKRETY ! Adkul by voragi davedalisa? Ja uzo baiusa u Mensku pajavicca .Mazliva voragi i tut usio vedaiuc.
19.05.2023
не такі як ёсць, // Tak...Vy ekstremist....Za vami moguc pryisci....Neikija reczy zbjaryce.....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930