Знайсці
19.05.2023 / 14:452РусŁacБел

Ад Алеся Бяляцкага няма вестак ужо 25 дзён

Вядома, што кіраўніка «Вясны» і нобелеўскага лаўрэата этапавалі ў канцы красавіка ў горацкую калонію № 9. Але нават афіцыйнага падцвярджэння яго знаходжання там дагэтуль няма. 

Алесь Бяляцкі. Фота: «Наша Ніва»

3 сакавіка суд Ленінскага раёна Мінска пакараў Алеся Бяляцкага пазбаўленнем волі тэрмінам 10 гадоў, а яго калег Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча — на 9 і 7 гадоў зняволення адпаведна. Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся 21 красавіка, Вярхоўны суд пакінуў прысуд без змен. Праваабаронцы ўтрымліваюцца ў зняволенні больш за 22 месяцы, паведамляе «Вясна».

Падтрымайце Алеся лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму.

На жаль, выпадак з Бяляцкім не ўнікальны. Доўгі час няма вестак ад Міколы Статкевіча (95 дзён), Максіма Знака (з лютага), Сяргея Ціханоўскага (з 10 сакавіка) і некаторых іншых вязняў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
10
19.05.2023
Зачищают поле по максимуму силовики, чтобы при смене власти в стране меньше было буйных и опасных для них. Всё указывает именно на это.
0
Паляшук/адказаць/
19.05.2023
Спадарыні Наталлі Пінчук і астатнім блізкім зняволеных - не падаць духам. Верым у лепшае, што гэта нейкія незразумелыя медыйныя гульні. Насамрэч, ніхто не выкраслены з парадку дня, і артыкулы ў перадавых сусветных СМІ тыпу The Washington Post таму доказ. Цывілізаваны свет хунце не дазволіць беспакарана здзекавацца з палітвязняў. П.с. З прыкрасцю зноў адзначаю, што нейкі дэнацыфікаваны ўральскі пельмень выклікаў больш увагі, чым наш Нобелеўскі лаўрэат. І рускі мір так проста не вытравіш, і прымусіць сябе неяк адгукацца на навакольны негатыў цяжэй, чым радасна зласлівіць над чарговым праплываючым па рацэ жмуром ворагам. Але трэба дбаць і перажываць аб сваіх людзях найперш.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031