Знайсці
19.05.2023 / 14:103РусŁacБел

У Гродне ў рацэ вылавілі рэдкую чырванавухую чарапаху. Яна жыве толькі ў ЗША і Мексіцы

Такіх чарапах заводзяць дома, аднак для іх патрабуюцца пэўныя ўмовы.

Фота: Леанід Шчаглоў / БелТА

У Гродне ў рацэ Гараднічанцы дзеці знайшлі чырванавухую чарапаху, піша БелТА.

Гэты від чарапах найчасцей жыве ў ЗША і Мексіцы, а вось для Беларусі яны лічацца чужародным відам. З часам чарапаха ператвараецца ў даволі буйную жывёлу. Так, даўжыня панцыра можа дасягаць ад 18 да 30 сантыметраў.

Фота: Леанід Шчаглоў / БелТА

Такіх чарапах заводзяць дома, аднак для іх патрабуюцца пэўныя ўмовы. Да прыкладу, з-за памераў жывёл неабходныя вялікія акварыумы з фільтрамі, а таксама з падагрэвам. Нярэдка чарапах выпускаюць у адкрытыя вадаёмы, таму што зімы цяпер даволі мяккія. Яны добра адаптуюцца і жывуць у мясцовых рэках.

Фота: Леанід Шчаглоў / БелТА

Чытайце таксама:

Жыве 30 гадоў і сыходзіць у зімовую спячку. Дзе ў Беларусі можна сустрэць рэдкую балотную чарапаху?

Навукоўцы: чарапашкі гавораць паміж сабой

Пад Пінскам на дарогу выйшла незвычайная жывёліна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
3
19.05.2023
Adpracic jae da domu u Ameryku !
19.05.2023
Ага, вылавілі... Калі гэты від чарапах чужы беларускаму прыроднаму навакольлю, значыць гэтую чарапаху прывезьлі ў Беларусь, а не вылавілі тут. Некаму надакучыла жывая цацка, бо, як тут пішуць, утрыманьне патрабуе клопатаў, вось яе й выпусьцілі ў вольнае плаваньне... Ну, дзеля хайпу, можна прадставіць яе, як вылаўленую на месцы.
0
Марка/адказаць/
19.05.2023
Выловили и не отпускать, такие как то запустили канадского сомика в водоемы, теперь от него нельзя избавиться, вытесняет наши виды, это как борщевик среди растений.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031