Знайсці
18.05.2023 / 21:193РусŁacБел

У Мінску правяралі вентыляцыю з дапамогай ліста паперы і бралі за гэта 135 рублёў

Супрацоўнікі прыватнай кампаніі прапаноўвалі пажылым мінчанам паслугі па ачыстцы сістэмы вентыляцыі, выдаючы сябе за прадстаўнікоў ЖЭСа і іншых дзяржструктур. Тым, хто адмаўляўся, пагражалі адміністрацыйнымі справамі і штрафамі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на прадстаўніка Следчага камітэта.

Падазраваныя — прадстаўнікі афіцыйна зарэгістраванай фірмы «Белбытвентыляцыя», якая спецыялізуецца на чыстцы і ўборцы будынкаў, прамысловых машын і абсталявання.

Па інфармацыі следства, з ліпеня 2020 года па снежань 2021-га работнікі кампаніі прапаноўвалі мінчукам паслугі па ачыстцы сістэмы вентыляцыі. Часцей за ўсё яны выбіралі кватэры, дзе жывуць пажылыя людзі.

Махляры пераконвалі пенсіянераў, што паслугу аказвае дзяржаўная арганізацыя, а чыстка вентыляцыі абавязковая для ўсіх кватэр. У некаторых выпадках падазраваныя прадстаўляліся работнікамі ЖЭС і іншых дзяржструктур. Калі ж пенсіянеры не згаджаліся на дарагую паслугу, то іх палохалі прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці з боку МНС.

У выніку гараджане згаджаліся і падпісвалі дамовы. Пасля ачыстку сістэмы вентыляцыі праводзілі звычайным пыласосам, а праверку цягі − аркушам звычайнай паперы.

Кошт сэрвісу вагаўся ад 135 да 175 рублёў. Усяго следчыя вызначылі больш за тысячу пацярпелых, а сума шкоды перавысіла 175 тысяч рублёў.

Супраць падазраваных заведзеная крамінальная справа па ч. 2 арт. 209 КК («махлярства, здзейсненае групай асоб»). 

Чытайце таксама:

Беларусбанк папярэдзіў, што ад яго імя дзейнічаюць махляры

Мінскі бізнэсмен разлічыўся з даўгамі і купіў пяць дарагіх машын за грошы, выведзеныя маці з чужых рахункаў

У Бялынічах работніца дома-інтэрната крала грошы з картак старых і інвалідаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4
1
Хахаха/адказаць/
18.05.2023
Цяпер чысцiць будуць самi лукаЖЭСы. Канкурэнта прыбралi.
2
Біг Дзік/адказаць/
18.05.2023
Махляроў ненавіджу, але аўтарытэт і давер да так званага "следчага камітэта" зараз такі нізкі, што можа тыя махляры больш закопаслухмяныя людзі за гэтых "красаўцаў" у пагонах.
3
Карэктар/адказаць/
18.05.2023
Ліста ці аркуша? Каму ліст пісалі?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930