Знайсці
30.04.2023 / 15:462РусŁacБел

Мінскі бізнэсмен разлічыўся з даўгамі і купіў пяць дарагіх машын за грошы, выведзеныя маці з чужых рахункаў 

70-гадовая мінчанка, галоўная бухгалтарка некалькіх прыватных кампаній, мела ключы доступу да электронных рахункаў арганізацый і бескантрольна пералічвала грошы кампаній свайму сыну, паведаміў Следчы камітэт.

Фота: Следчы камітэт

Выкрыць злачынную схему ўдалося кіраўніку адной з кампаній. У нейкі момант ён спрабаваў здзейсніць плацяжы, аднак на рахунку фірмы не аказалася дастаткова сродкаў. Удакладніўшы ў галоўнай бухгалтаркі, куды падзеліся грошы, дырэктар атрымаў прызнанне ў крадзяжы і звярнуўся ў міліцыю.

Пазней высветлілася, што сын бухгалтаркі, 37-гадовы бізнэсмен, пазычыў у 27-гадовага знаёмага 260 тыс. даляраў і штомесяц разлічваўся па даўгах. І ўсё было б добра, аднак прыяцель раптам запатрабаваў вярнуць яму пазычаныя грошы з працэнтамі — усяго такім чынам назбіралася 1 млн даляраў. А пачуўшы адмову, вырашыў «выбіваць» доўг сілай: на працягу года ён збіваў бізнэсмена, пагражаў гвалтам у дачыненні да членаў сям'і, замыкаў яго ў розных памяшканнях.

Фота: Следчы камітэт

Прадпрымальнік спужаўся за сваё здароўе і распрацаваў план, як здабыць грошы незаконным чынам. Ён прыцягнуў да яго сваю 70-гадовую маці. Яна выводзіла грошы з чужых рахункаў, да якіх мела доступ, а дзеля канспірацыі незаконныя выплаты паказвала як выдаткі, якіх насамрэч не існавала: аплаты дывідэндаў і пакрыццё крэдыторскай запазычанасці.

У выніку грошай, выкрадзеных бухгалтаркай з рахункаў кампаній, хапіла не толькі на аплату даўгоў сына, але і на 5 дарагіх аўтамабіляў — іх мужчына купіў цягам непрацяглага часу.

Пазычальнік грошай, бухгалтарка і яе сын узятыя пад варту, ім выстаўленыя абвінавачванні паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. 

Чытайце таксама:

Пенсіянерку з Мар'інай Горкі абдурылі больш чым на 60 тысяч даляраў махляры з Мексікі

Тэлефонныя аферысты прыдумалі новы хітрык

Жанчына з Браслава паверыла ашуканцам і страціла 200 тысяч даляраў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
23
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
6
0
Правдоруб 34/адказаць/
30.04.2023
Мамкин бизнЬнисьмЭн) В прямом смысле! Они что, думали, что умнее и хитрее всех прочих бизЬнисЬмЭнов?...
30.04.2023
Не перестаю удивляться как бедорусы хорошо живут при луке… просто так можно одолжить 260 тыс баксов у 27 летнего парня😁🤣 Неплохо … можнт если бы у вас было 260 тыс.. вы бы тоже луку любили😁
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031