Знайсці
18.05.2023 / 13:556РусŁacБел

«Там, дзе паляць кнігі, урэшце спаляць таксама і людзей». КДБ знішчыў 25 кніг, канфіскаваных у Дзяніса Івашына

Кнігі забралі ў Дзяніса пасля ператрусу 12 сакавіка 2021 года.

Стала вядома, што кнігі спаленыя, напісала ў тэлеграм-канале Дзяніса Івашына яго жонка Вольга.

«З невичерпного джерела», «Абэцэда», «Беларускі нацыяналізм», «Чаму беларус абавязаны быць нацыяналістам», «Вайсковы слоўнік», «108 дзён і начэй у засценках КДБ», «О сектантах», «Таталітарызм», «Прапаганда», «Хрышчэнне нацыі», «Беларусь за 10 падарожжаў», «Светапоглядныя асновы дэмакратычнага руху», «Антыбальшавіцкія паўстанні і партызанская барацьба на Беларусі», «Гібридна война», «Крим за завісою», «Хроника гибридной войны», «Смисли і війни», «Росія: ідентичность агресора», «Вторжение в Украину», «Донбасс в огне», «ОУН і УПА в боротьбі за Українську Державу», «Міжнародний центр протидіі Російській пропаганді», «Тенденціі у світі», «Індекс війни».

«А яшчэ прыгадаю цытату Генрыха Гейнэ: «Там, дзе паляць кнігі, урэшце спаляць таксама й людзей», напісаную задоўга да ранейшых нацыстаў і сённяшніх фашыстаў-клептакратаў», — напісала Вольга Івашына

Гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 года і ў жніўні 2022 года асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам 150 базавых велічынь (4800 рублёў) па ч. 1 арт. 356 «Здрада дзяржаве» і ч. 1 арт. 179 КК «Незаконнае збіранне альбо распаўсюджванне інфармацыі аб прыватным жыцці».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
18
0
Анфиса/адказаць/
18.05.2023
[Рэд. выдалена]
1
Петя/адказаць/
18.05.2023
А в какой стране соседней книги сжигали? Кто мне подскажет?
0
інфавайна і юрпрацэдуры/адказаць/
21.05.2023
Да інфармацыйнае вайны такая падача (фашыкі кнігі паляць!), вядома ж, пасуе. Але з працэсуальнага гледзішча гэта звычайная справа – знішчэнне канфіскаваных улік.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031