Знайсці
18.05.2023 / 10:13РусŁacБел

Палітвязень Віктар Хлябец выйшаў на волю

Віктар — выхадзец з Белаазёрска, мае на ўтрыманні малую дачку, паведамляе «Вясна».

У Віктара ёсць інваліднасць, ён хварэе на цукровы дыябет, інсуліназалежны. Мужчыну затрымалі 26 лютага 2022 года. Яго абвінавацілі паводле арт. 369 КК «Абраза прадстаўніка ўлады».

Суд Бярозаўскага раёна 28 ліпеня асудзіў палітвязня на 1,5 года калоніі за каментарый пра забітага супрацоўніка КДБ. Тэрмін Хлябец адбываў у наваполацкай калоніі №1. Учора, 17 траўня, палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031