Знайсці
17.05.2023 / 11:58РусŁacБел

ЗРК Patriot немагчыма знішчыць адным ударам, нават «Кінжалам» — УСУ

Спікер Паветраных сіл Украіны Юрый Ігнат заявіў, што зенітна-ракетны комплекс Patriot немагчыма знішчыць адным ударам, нават «Кінжалам».

«Вынік супрацьпаветранага бою можа быць розны. Але ўчора мы ўвогуле сказалі: «Без каментароў». Не каментуем хлуса Канашэнкава, які ўжо восем разоў запар знішчыў увесь склад нашай авіяцыі. Калі б у нас было столькі самалётаў, колькі яны «знішчылі», напэўна, мы ўжо даўно перамаглі б.

Я хачу сказаць: не хвалюйцеся за лёс Patriot. З тэхнічнага пункту гледжання, Patriot — гэта комплекс, батарэя, дывізіён, сістэма, усе па-рознаму завуць і ніхто не можа зразумець, з чаго ён складаецца», — сказаў Ігнат у эфіры тэлемарафону.

Ён дадаў, што ёсць радар і да васьмі пускавых установак, кожная з якіх складаецца з чатырох транспартна-пускавых кантэйнераў, якія размешчаныя на адлегласці. Яны забяспечваюць пускі ракет.

«Знішчыць сістэму нейкім «Кінжалам» немагчыма. Таму ўсё, што там яны распавядаюць, хай застанецца ў архіве іх прапаганды», — сказаў Юрый Ігнат.

Чытайце таксама:

Падчас начнога абстрэлу Кіева комплекс Patriot сапраўды пашкоджаны — заходнія СМІ

Ракета «Кінжал», якая нібыта пашкодзіла ЗРК Patriot у Кіеве, была выпушчаная з паветранай засады — расійскія СМІ

Мінабароны Расіі заявіла, што Patriot не мог збіць ракету «Кінжал» над Кіевам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031