Знайсці
17.05.2023 / 10:124РусŁacБел

Трыбунал для Лукашэнкі і дапамогу беларускім вымушаным эмігрантам абмяркоўвала Ціханоўская ў Рэйк’явіку

Лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у саміце Рады Еўропы, які праходзіць у Рэйк’явіку. Там прысутнічаюць кіраўнікі 46 краін.

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Ціні Коксам. Фота: Офіс Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская ўчора сустрэлася з прэзідэнтам Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Ціні Коксам. Ён запрасіў Ціханоўскую выступіць на пленарнай сесіі ПАРЕ ў чэрвені, дзе будзе агучаны даклад па сітуацыі з беларускімі ўцекачамі, паведамляе Офіс Ціханоўскай. Даклад рыхтаваўся люксембургскім прадстаўніком ПАРЕ з удзелам дэмакратычных сіл Беларусі.

У дакуменце гаворыцца, што ад 200 тысяч да 500 тысяч чалавек выехалі з Беларусі пасля 2020 года і падвяргаюцца рознага кшталту абмежаванням.

У дакладзе даюцца практычныя рэкамендацыі, якім чынам дапамагчы беларусам, што апынуліся ў вымушанай эміграцыі. Яго прэзентацыя павінна змяніць стаўленне да беларусаў у выгнанні з боку замежных краін, спадзяюцца ў штабе Ціханоўскай.

Таксама Святлана Ціханоўская і Ціні Кокс абмеркавалі сітуацыю з масавым прымусовым вывазам украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый не толькі ў Расію, але і ў Беларусь, датычнасць да гэтага Лукашэнкі. Дамовіліся, каб гэтае пытанне было ўзнята на найбліжэйшых сустрэчах на сесіях ПАРЕ і было ўключана ў даклад па Украіне. Гэта дазволіць прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасці ў міжнародных судах, мяркуюць у штабе.

Механізмы стварэння трыбунала таксама былі тэмаю абмеркавання. Лукашэнка з яго паплечнікамі могуць панесці адказнасць за парушэнні правоў чалавека, злачынствы супраць чалавечнасці, за саўдзел у вайне, паведамляе штаб Ціханоўскай.

Разам з прэзідэнтам ПАРЕ Ціханоўская абмеркавала таксама крокі, якія трэба рабіць для ўступлення Беларусі ў Раду Еўропы.

«Супраца з ПАРЕ, з Радай Еўропы мае вельмі важнае значэнне для Беларусі, — сказала Ціханоўская. — Бо гэта ў тым ліку дазваляе змяншаць залежнасць Беларусі ад Расіі, дае дэмакратычнай Беларусі суверэнітэт і такім чынам абараняе краіну ад паглынання Расіяй. Вельмі важна, каб Рада Еўропы займала праактыўную пазіцыю да беларусаў».

Была дасягнутая дамова аб тым, што прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці, партый будуць удзельнічаць у пасяджэннях ПАРЕ з правам назіральнікаў. Задача — каб як мага больш розных палітычных сіл мела магчымасць прадставіць беларускую пазіцыю ў Радзе Еўропы, каб там гучаў голас беларусаў, а не рэжыму, адзначаюць у штабе Ціханоўскай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
1
Арні/адказаць/
17.05.2023
Сорам калгасны, а да 20 года вы 5я ведалі дзе жывеце?
1
Сорам калгасны/адказаць/
17.05.2023
Арні, да 20-га былі тыя ж рэпрэсіі, хлусня, дыктатура і дэградацыя, хай і ў іншым масштабе. Што пан хацеў сказаць?
17.05.2023
Cihanouska ! Kudy zvjartacca za dapamogai ?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера