Знайсці
13.05.2023 / 09:2428РусŁacБел

Хачу паслаць ясны сігнал Пуціну: стомы не будзе, не дамо зрабіць Украіну другой Беларуссю — Барэль

Высокі прадстаўнік ЕС у пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Жазэп Барэль падкрэсліў, што члены Еўрасаюза прадоўжаць падтрымку Украіны ў вайне з Расіяй насуперак спекуляцыям аб магчымай «стомленасці». Пра гэта Барэль заявіў паводле вынікаў нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў дзяржаў ЕС у Стакгольме ў пятніцу, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Жазэп Барэль. Скрыншот відэа

Топ-дыпламат Еўрасаюза падкрэсліў, што за 15 месяцаў вайны Расія не адмовілася ад намеру «падпарадкаваць» Украіну і працягваць яе знішчаць. Таму важна забяспечыць доўгатэрміновыя інструменты падтрымкі Кіева ў дадатак да кароткатэрміновых, якія існуюць у цяперашні час.

«І я хачу паслаць выразны сігнал Пуціну: няма і не будзе ніякай стомленасці. Мы будзем працягваць падтрымліваць Украіну столькі, колькі ёй трэба, і столькі, колькі спатрэбіцца», — сказаў Барэль.

Ён падкрэсліў, што ў цяперашняй сітуацыі Украіна не можа адмовіцца ад барацьбы, бо гэта паставіла б пад пагрозу яе існаванне як нацыі, затое Расія не хоча гэтага зрабіць.

«Многія людзі кажуць, што хочуць міру. Мы хочам. І тыя, хто хоча міру больш, чым хто-небудзь іншы, — гэта ўкраінцы. Украінцы хочуць міру. Мы хочам міру. Але мы не хочам капітуляцыі. Мы не хочам, каб Украіна стала другой Беларуссю», — падкрэсліў топ-дыпламат ЕС.

Раней Барэль заявіў, што Пекін, хоць і застаецца важным партнёрам Бруселя, ужо страціў магчымасць быць пасрэднікам у развязанай Расіяй вайне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
53
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
7
3
не такі як ёсць/адказаць/
13.05.2023
Лол, чакайце, план "Перамога" вас вызваліць 
0
Слон/адказаць/
13.05.2023
Нажаль, але няма ў Беларусі войска - ё толькі лукашыссккія прыхвасні, ці вы забыліся як яны у 2020 дапамагалі рэжыму. Пачытайце, хто забіў Шутава ў Берасці ў жніўні 20га. Па другое, паглядзіце колькі зараз беларусаў падтрымлівае дзеянне рф/рашыстаў - каля 35%. Каля паловы дык увогуле лічаць, што Беларусі не выжыць без падтрымкі крамля. Дык КАМУ пасылаць сюды натаўсскія танкі, падтрымку і гд??? Калі палова насельніцтва жыве ў маскоўскай зомбаскрыне, для якіх НАТА - гэта вораг, а пуцін - вызваліцель.
0
Казік/адказаць/
14.05.2023
не такі як ёсць, у мяне няма іллюзіі кантролю. Я шмат часу правёў ва Ўкраіне і магу сказаць, што народ там сбольшага той самы. Майдан стаўся з дапамогай алігархічнай раздробленнасці са сваімі СМІ і прыватнымі фармаваннямі, існавання вайскова-патрыятычных гурткоў, якія ніхто не разганяў да гэтага 20 і нерашучасці Януковіча, невыбудаванасці сілавых структур. У іх не падпарадкаваныя вертыкалі ўсе галіны ўлады і бізнэсу з 90-х гадоў. І не па прычыне іх заслуг, а па пафігізму ўлад. Якое было войска ва Ўкраіне ў 2013 мы і так памятаем. І колькі здраднікаў засталося да 2022, таксама. Таму не трэба сябе і сваіх землякоў вінаваціць і паліваць гаўном. Мы жывем у той рэальнасці, якая ёсць, давайце працаваць з ёй з гэтых пазіцый
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031