Знайсці
12.05.2023 / 16:264РусŁacБел

«Белавія» змяніла правілы правозу ручной паклажы і багажу

Авіякампанія «Белавія» змяніла правілы правозу ручной паклажы, паведамілі ў прэс-службе кампаніі. У прыватнасці, у самалётах забароняць перавозіць дадаткова да ручной паклажы партпледы і тавары з магазінаў бяспошліннага гандлю д'юці-фры.

Фота: belavia.by

Гэтыя рэчы пасажыр зараз будзе абавязаны ці спакаваць у наяўную ручную паклажу, ці здаць у багаж. Толькі калі пасажыр ляціць без ручной паклажы, то партплед можна будзе везці ў салоне.

Акрамя таго, у «Белавія» пачнуць маркіраваць багаж пасажыраў рознакаляровымі біркамі, якія выдадуць на рэгістрацыі або пры выхадзе на пасадку. Біркі будуць адрознівацца па тыпу размяшчэння ў салоне.

Сінюю бірку выдадуць для чамадана на колах або буйной сумкі (ручной паклажы). Пры гэтым норма ручной паклажы не павінна перавышаць 10 кілаграмаў, а габарыты — параметры 55х40х25 сантыметраў. Ручная паклажа павінна быць размешчаная на верхніх багажных паліцах у салоне самалёта.

Зялёныя біркі павесяць на заплечнікі і жаночыя сумкі. Іх габарыты не павінны перавышаць 40 на 30 на 10 сантыметраў, а вага — 10 кілаграмаў. Гэтую паклажу размяшчаюць пад сядзеннем крэсла, якое знаходзіцца перад пасажырам.

На багажных паліцах сумкі з зялёнымі біркамі можна будзе размясціць толькі тады, калі там будуць вольныя месцы. У праходах або каля аварыйных выхадаў ручную паклажу ў самалёце размяшчаць забаронена.

Як адзначылі ў кампаніі, змены звязаныя з міжнароднымі патрабаваннямі бяспекі на борце, а таксама для камфорту саміх пасажыраў.

«За правільным размяшчэннем ручной паклажы на борце будуць сачыць бортправаднікі», — адзначылі ў прэс-службе «Белавія».

Новыя ўмовы правозу ручной паклажы, зацверджаныя «Белавія», пачнуць дзейнічаць з 15 мая.

Чытайце таксама:

Нас чакае больш стрэсаў у палётах: з-за змены клімату турбулентнасць становіцца больш частай з'явай

У Мінск запускаюць авіярэйс з Ірана па дзікіх цэнах. Але не ўсё так страшна, калі сячы ў нюансах

«Белавія» працягвае чартарную праграму ў Катар

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
7
1
Эннот/адказаць/
12.05.2023
mikola, ну не знаю ,Миколка ) Райнэйровские девочки всегда суперлояльны и протащить можно верблюда. А Белавиа хотят денег срубить с народа еще больше.
0
mikola ramanau/адказаць/
12.05.2023
Эннот, /Zgodzen.Ja nekali  sumku kinuu na prahodze....Sla stuardesa.....usmihaeca....i sama perastavila....
12.05.2023
Ніколі ня лётаў Белавіяй, а вы - як сабе хочаце.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930