Знайсці
12.05.2023 / 09:151РусŁacБел

Літва пастрожыць правілы ўвозу наяўных грошай з Беларусі і Расіі

З наступнага года павялічацца штрафы за недакладна задэклараваныя наяўныя грошы, якія ўвозяцца ў Літву, іх можна будзе канфіскаваць. Парадак стаў больш строгім у сувязі з павелічэннем грашовага патоку, які перавозіцца праз мяжу з Расіяй і Беларуссю, піша LRT.

У аўторак Сейм прыняў такія папраўкі да Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і закону аб падатковым адміністраванні.

Штрафы за першае правапарушэнне складуць ад 390 еўра да 1200 еўра, за паўторнае — ад 1 еўра да 3900 еўра. Таксама грошы могуць канфіскаваць.

Міністр фінансаў Гінтарэ Скайсце некалькі тыдняў таму, калі агучвала папраўкі Сейму, патлумачыла, што парадак становіцца больш строгім, бо значна павялічыўся паток грашовых сродкаў, якія вывозяцца праз мяжу з Расіяй і Беларуссю, як мяркуецца, з захопленых тэрыторый Украіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
0
Vienas, du, trys - važiuoja traukinys/адказаць/
12.05.2023
Ды людзі проста свае ашчаджэньні ратуюць. У свае банкі несьці, дурата, пад канапай прыхаваць - ня выйсьце. Вязуць у замежжа, набываюць там нерухомасьць. З Украіны, гэта ўжо нейкі зусім надуманы вэстэрн. Ды й можна ж запатрабаваць тлумачэньні, што да паходжаньня тых сродкаў, як на мяжы, так і пры здзелках, ці банкаўскіх аперацыях, з наяўнымі грашыма.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031