Знайсці
11.05.2023 / 19:311РусŁacБел

Літоўскае прадпрыемства падазраюць у супрацоўніцтве з беларускім ВПК

Старшыня камітэта Сейма Літвы па нацыянальнай бяспецы і абароне Лаўрынас Кашчунас звярнуўся ў Дэпартамент дзяржбяспекі з просьбай даць ацэнку кантракту літоўскага прадпрыемства Sportinė aviacija ir Ko з беларускім вытворцам беспілотных лятальных апаратаў UAVOS.

Фота: 15min.lt

«Я звярнуўся ў Дэпартамент дзяржбяспекі з просьбай праверыць наяўную інфармацыю. Калі пацвердзіцца, што літоўскія вытворцы ўдзельнічаюць ва ўзмацненні вайсковай моцы Беларусі і Расіі, удзельнічаюць у вытворчых працэсах вырабу сродкаў, якія могуць выкарыстоўвацца супраць Украіны, Літвы, іншых краін НАТА, гэта скандал», — заявіў Кашчунас у эфіры канала LRT.

Літоўская кампанія падпісала кантракт з UAVOS, якая прадставілася як амерыканская фірма з бюро ў Дубаі, Мінску і іншых краінах. Sportinė aviacija ir Ko павінна была спраектаваць крылы грузавых БЛА і навучыць партнёраў іх масавай вытворчасці.

Чытайце таксама:

У Літве пачынаюцца вайсковыя вучэнні супольна з краінамі НАТА

Самы багаты літовец свету прадаў свой беларускі актыў

У Літве хочуць абавязаць публічных асоб дэклараваць сувязі з Беларуссю і Расіяй

Літоўскі парламент забараніў беларусам і расіянам, якія жывуць у Літве, валодаць зброяй

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4
0
Ыцык/адказаць/
12.05.2023
https://habr.com/ru/articles/380955/ Наша ніва, краіна павінна ведаць сваіх "херояў"!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930