Знайсці
11.05.2023 / 15:392РусŁacБел

«Не магу зразумець, за што нас пакаралі. Ніякіх гульняў мы не здавалі» — галоўны трэнер «Белшыны»

Галоўны трэнер бабруйскай «Белшыны» Альберт Рыбак пракаментаваў для BYsport рашэнне Беларускай федэрацыі футбола па «справе аб дамоўных матчах. У «Белшыны» забралі 10 балаў у чэмпіянаце 2023 года і 5 балаў у наступным сезоне. Клуб таксама пакаралі штрафам у 74 тысячы рублёў.

Альберт Рыбак. Фота: Bysport

«Не магу зразумець, за што нас пакаралі. Сур'ёзна вам кажу. Мы ніякіх гульняў не здавалі. Калі Гомза (Дзмітрый Гомза — былы гулец «Белшыны» абвешчаны персонай нон-грата ў беларускім футболе і пакараны штрафам 37 тысяч рублёў. — НН) і быў датычны да нейкага дамоўнага матча, то ўсе астатнія футбалісты гулялі сумленна. Трэнеры рабілі сваю працу. Ніякіх падвохаў. З мінскім «Дынама» мы таксама сумленна гулялі», — кажа Альберт Рыбак.

«Чаму так караюць гульцоў? Як хлопцы аддадуць гэтыя грошы? Давайце будзем сумленныя, падыдзем да пытання па-мужчынску. Яны і так за капейкі гуляюць. Прыклад: брамнік згуляў з «Дынама» «на нуль» — а яго пакаралі. Вы лічыце: гэта правільна? Не ведаю, чаму такія штрафы», — дадаў трэнер.

Ён кажа, што сходу ў клубе наконт гэтай сітуацыі пакуль не было.

«Цяпер вось гульцы ўбачылі [навіны] і не зразумелі. Некаторыя нават не ведаюць, што сказаць. Ні ў каго няма тлумачэнняў. Калі б былі вінаватыя — калі ласка. Але гульні мы не здавалі. Да матча з «Шахцёрам» рыхтаваліся як звычайна», — дадаў Рыбак.

Чытайце таксама:

У салігорскага «Шахцёра» забралі чэмпіёнства 2022 года, а таксама 30 ачкоў у гэтым сезоне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
2
11.05.2023
заветы ленина - учиться, учиться и еще раз учиться
заветы караева - карать, карать и еще раз карать

2
Дед Ваня /адказаць/
11.05.2023
Welcome to дрэмакратычнае гасударства.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031