Знайсці
11.05.2023 / 14:292РусŁacБел

Расійскага акцёра Артура Смальянінава ўключылі ў спіс тэрарыстаў і экстрэмістаў

Акцёра Артура Смальянінава (Мінюст Расіі раней прызнаў яго замежным агентам) уключылі ў пералік тэрарыстаў і экстрэмістаў Расфінманіторынга.

На пачатку года старшыня Следчага камітэта РФ Аляксандр Бастрыкін даручыў распачаць крымінальную справу ў дачыненні да акцёра Артура Смальянінава.

«У інтэрв'ю аднаму з заходніх выданняў Смальянінаў зрабіў шэраг заяў, накіраваных супраць Расіі», — казаў Бастрыкін.

Смальянінаў — вядомы расійскі акцёр, папулярнасць яму прынесла роля Лютага ў фільме «9-я рота» (2005 год) Фёдара Бандарчука. Ён пакінуў Расію і выступіў супраць уварвання ва Украіну.

Смальянінаў у студзені ў інтэрв'ю «Новой газете Еўропа» заявіў, што калі б удзельнічаў у вайне, то на баку Украіны. На пытанне журналіста, ці не выключае магчымасці «пайсці ваяваць за Украіну», акцёр даслоўна адказаў так: «Безумоўна, вядома. Яшчэ раз, эмацыйна гэта менавіта так для мяне. Толькі так. Калі б я і пайшоў на гэтую вайну, то менавіта на баку Украіны». Акрамя таго, у відэаінтэрв'ю ён вымавіў такія словы: «Мне, шчыра кажучы, напляваць, у якой форме застанецца Расія. Разваліцца яна, не разваліцца…»

Інтэрв'ю выклікала рэзананс. Расійскія палітыкі патрабавалі пакараць Смальянінава.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
4
2
Ёсік/адказаць/
11.05.2023
Супраць вайны - вораг, здраднік і тэрарыст. Ну няхай першае і другое грамадства Расеі смокча, але тэрарыст, гэта як? Верш прачытаў і ў кліпе зняўся, дык у насельніцтва глузды выбухнулі? Як лёгка ўсё пад свае патрэбы перавярнуць. Дзікунства.
2
Мак&глог - браты навекі /адказаць/
11.05.2023
У складзе 9 роты забіваў талібаў, чым нанёс непапраўную шкоду адносінам рф з сяброўскім і ідэйна блізкім рэжымам Афганістана.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031