Знайсці
11.05.2023 / 13:522РусŁacБел

За тры дні да выбараў у Турцыі Эрдаган саступае галоўнаму апаненту — апытанне

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган адстае ад свайго галоўнага саперніка Кемаля Кылычдароглу больш чым на пяць працэнтных пунктаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, якія адбудуцца ў нядзелю.

Галоўны апанент Эрдагана, лідар Рэспубліканскай народнай партыі Кемаль Кылычдароглу. Фота: AP

Пра гэта сведчыць апытанне, праведзенае ў чацвер кампаніяй Konda, піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на агенцтва Reuters.

Паводле апытання, Эрдагана падтрымліваюць 43,7% выбарцаў, а лідар Рэспубліканскай народнай партыі Кемаль Кылычдароглу — 49,3%. Такая сітуацыя азначае, што пераможцу вызначыць другі тур, які павінен адбыцца 28 мая.

Атрыманыя сацыялагічныя даныя ўзмацнілі ўражанне, што Эрдаган сутыкнуўся з самым сур'ёзным выклікам за ўвесь час свайго дваццацігадовага праўлення.

Гэтыя звесткі ў асноўным супалі з вынікамі некаторых іншых апытанняў, у якіх Кылычдароглу, кандыдат ад галоўнага апазіцыйнага альянсу, апярэджваў Эрдагана.

Па даных апытання, праведзенага 6-7 мая, яшчэ адзін кандыдат Сінан Аган атрымаў падтрымку 4,8% выбаршчыкаў, а Мухарэм Інчэ — 2,2% (сёння Інчэ зняўся з выбараў —НН). Konda сцвярджае, што большасць апытаных імі выбаршчыкаў схіляюцца да галасавання за Кылычдароглу, лідара асноўнай апазіцыйнай Рэспубліканскай народнай партыі.

Выбары адбудуцца праз тры месяцы пасля разбуральнага землятрусу, у выніку якога ў Турцыі загінула больш за 50 тысяч чалавек і мільёны засталіся без прытулку.

Чытаць таксама:

Эрдаган аб'явіў аб павелічэнні зарплат дзяржслужачых на 45%. Праз пяць дзён у Турцыі пройдуць прэзідэнцкія выбары, якія ён можа прайграць

Эрдаган заявіў, што ў Турцыі знайшлі вялікія запасы высакаякаснай нафты

Эрдаган заяўляе, што турэцкая разведка забіла лідара «Ісламскай дзяржавы» у Сірыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
Казік/адказаць/
11.05.2023
Канкурэнта ж можна пасадзіць. Някемлівы гэты Эрдаган
0
дарадца/адказаць/
11.05.2023
Казік,а яшчэ трэба было "бабаліду" выпісаць на "падшчот галасёв". была б "ілігантная пабеда с 97%." 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031