Знайсці
11.05.2023 / 11:508РусŁacБел

На расійска-беларускай мяжы перахапілі буйную партыю какаіну. З Расіі ехалі дзве фуры

Новую партыю какаіну паходжаннем з Лацінскай Амерыкі перахапіла расійская ФСБ у Смаленскай вобласці на мяжы з Беларуссю. Наркотык перавозіўся ў дзвюх фурах, якія рухаліся ў напрамку Польшчы.

Тайнік быў знойдзены падчас надгляду фуры з турэцкімі нумарамі. У грузавіку знайшлі 116 упаковак з наркотыкамі, паведамляе «Спутнік».

ФСБ удалося высветліць, што па аналагічным маршруце з партыяй какаіну ехала яшчэ адна фура. Машыну спынілі і дагледзелі, у тайніку знайшлі яшчэ 373 упакоўкі.

Агульная вага выяўленых і канфіскаваных наркотыкаў склала 492 кілаграмы.

Арганізатар — замежны грамадзянін — быў затрыманы з доказамі злачынства і змешчаны пад варту.

У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа.

Чытайце таксама:

У Іспаніі канфіскавалі больш за тону какаіну, які завозіўся пад выглядам какавы

Украінская мафія разарвала сувязі з расійскай. Наступствы адчуваюцца па ўсёй Еўропе

Наркагандляры прыдумалі, як дастаўляць наркотыкі па ўсім свеце праз Amazon. Вы не паверыце, пад выглядам чаго

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
0
Учи матчасть, м/адказаць/
11.05.2023
Максим Дизайнер, талибы - это де сейчас самые лучшие друзья у рашистов и запутинистов как ты
0
не такі як ёсць/адказаць/
12.05.2023
Максим Дизайнер, не разумею вас, на нармальнай мове напішыце
1
Максим Дизайнер/адказаць/
12.05.2023
Учи матчасть, м

Да, бриты с амерами героин из Афганистана возили. Это гораздо более лучше, вот это все, если вы понимаете, о чем я.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031