Знайсці
11.05.2023 / 11:422РусŁacБел

Маргарыта Ляўчук, у якой былі праблемы з галасавымі звязкамі, расказала пра сваё здароўе

У сакавіку оперная спявачка Маргарыта Ляўчук адмяніла канцэрты ў Варшаве і Гданьску — у яе дыягнаставалі паліп на галасавых звязках, яна страціла голас. На «Лямпавым стрыме» яна распавяла, як сябе адчувае цяпер.

Маргарыта Ляўчук

Ляўчук сказала, што абышлося без аперацыі, і «гэта класна». Яна ўжо праспявала адзін спектакль — доктар дазволіла.

«Але голас яшчэ «падхварэлы» крыху, трэба праходзіць фізіятэрапію.

І, канечне, цяпер праходжу псіхатэрапію, таму што жарты жартамі, але гэта такая псіхалагічная траўма. Таму я з усіх бакоў абклала сябе дактарамі і лячуся», — сказала яна. 

«Марго была сапраўдная беларуска, таму што ў беларуса няма голасу», — пажартаваў у адказ комік Дзмітрый Нарышкін.

Чытайце таксама:

Польскія спецслужбы адмянілі канцэрт Маргарыты Ляўчук у Варшаве

Канцэрты Маргарыты Ляўчук у Варшаве і Гданьску не адбудуцца. Прычына вельмі сур'ёзная

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
46
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
2
10
аёй-аёй/адказаць/
11.05.2023
"Таму я з усіх бакоў абклала сябе дактарамі і лячуся"
бедная-бедная
а можа ёй паслухаць і паглядзець Jinjer (украинская метал-группа, основанная в 2008 году в городе Горловка, Донецкой области) ?
паслухаць і паглядзець, як трэба пець
0
Грамм/адказаць/
11.05.2023
аёй-аёй, Весьма банальный вокал у солистки вашего джинджера, плюс микрофон и акустическая электроника в помощь. Похоже вы очень мало смыслете в вокале. Тут даже сравнивать нечего.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера