Знайсці
10.05.2023 / 10:393РусŁacБел

Яшчэ адная амерыканская кампанія сыходзіць з Беларусі

Softeq Development афіцыйна ліквідуе беларускую юрыдычную асобу. Такая інфармацыя з’явілася на сайце Адзінага дзяржрэгістра, піша Dev.by.

Афіцыйна ў ліквідацыі мінскі цэнтр распрацоўкі Softeq Development знаходзіцца ад 23 красавіка. Рашэнне пра закрыццё кампаніі было прынята ўласнікам.

Пра намер Softeq Development сысці з Беларусі супрацоўнікі мінскага офіса расказалі dev.by яшчэ на пачатку красавіка. Паводле слоў суразмоўцаў, пасля 24 лютага 2022 г. — пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну — топ-менеджмент Softeq Development «прыняў рашэнне закрыць офіс распрацоўкі. Кампанія настойвала на рэлакацыі супрацоўнікаў. Дапамагала з візамі і давала невялікую рэлакацыйную кампенсацыю — каля 1000 даляраў».

Адным з варыянтаў для пераезду стала Літва. Паводле даных rekvizitai.vz.lt, за мінулы і гэты год штат літоўскага офіса Softeq Development вырас амаль у 5 разоў — з 30 да больш чым 130 супрацоўнікаў. З тымі, хто адмовіўся ад рэлакацыі, развіталіся, сцвярджаюць спікеры.

У мінскім офісе Softeq Development працавала каля 280 спецыялістаў. Колькі з іх у выніку было звольнена, невядома. Паводле ацэнак аднаго з суразмоўцаў, «рэлакавалася каля 200 чалавек».

У лінкедзіне ёсць профілі 75 чалавек, якія пазначылі ў якасці актуальнага месца працы Softeq Development і Беларусь у якасці лакацыі. Невядома, працуюць яны ў Беларусі ці «не абнавілі лакацыю».

Softeq Development заснавана ў 1997 годзе. Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў Х’юстане, штат Тэхас. У 2008 годзе ў Мінску быў адкрыты цэнтр распрацоўкі — «Софтэк Дэвелапмент». Ад ліпеня 2009 года кампанія з’яўляецца рэзідэнтам ПВТ.

Softeq Development распрацоўвае праграмнае забеспячэнне і «жалеза» на заказ для такіх кліентаў, як Microsoft, Coca-Cola, Epson, Samsung. Таксама кампанія аказвае паслугі ў галіне распрацоўкі вэб-рашэнняў, мабільных праграм і гульняў, убудаваных сістэм і нізкаўзроўневых утыліт, а таксама мультыплатформавых праграм.

Softeq Development стала чарговай амерыканскай кампаніяй, якая сышла з Беларусі. Раней бізнэс у Беларусі закрылі такія буйныя кампаніі як WorkFusion, ArtezaEIS Group.

Чытайце таксама:

Wargaming абагнаў EPAM і лідзіруе па падатках у Літве

ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі занялі за год палову айцішных офісаў Вільні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
3
4
Пень/адказаць/
10.05.2023
Только сейчас ? Вот это выдержка ! Аж завидно.
10.05.2023
ne zrazumeu-sto za kampanija i kamu jana patrebna....?
0
AlesGut /адказаць/
10.05.2023
Цудоўная кампанія, дрэнная навіна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031