Знайсці
10.05.2023 / 07:182РусŁacБел

Пуцін паспрабаваў згуртаваць лідараў СНД, але не памяняў рыторыку — ISW

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін паспрабаваў выкарыстаць святкаванне Дня Перамогі для згуртавання партнёраў па СНД, многія з якіх імкнуліся паменшыць сваю залежнасць ад Крамля з лютага 2022 года, піша Інстытут вывучэння вайны (ISW) у чарговай зводцы.

Уладзімір Пуцін выступае на ваенным парадзе ў Маскве 9 мая 2023 г. Фота: Gavriil Grigorov / AP

Сёлета на парад прыехалі лідары Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана. Пуцін падкрэсліў важнасць іх удзелу ў гэтым мерапрыемстве і паўтарыў шаблонную рыторыку Крамля аб тым, што Расія імкнецца да шматпалярнага сусветнага парадку.

У сваім выступе на парадзе Пуцін таксама паўтарыў існыя наратывы аб падрыхтоўцы да зацяжной вайны і зноў паказаў Расію як краіну, якая паспяхова супрацьстаіць Захаду.

У адрозненне ад лідараў СНД, іншыя незаходнія дзяржавы адкінулі спробы Крамля стварыць антызаходнюю кааліцыю, у першую чаргу гэта тычыцца Кітая, які ўсё больш аддаляецца ад Расіі, пішуць эксперты.

ISW раней ацэньваў, што дэградацыя расійскай вайсковай моцы ва Украіне, імаверна, зрабіла гэтыя намаганні яшчэ менш прывабнымі для іншых дзяржаў, а колькасць і склад вайсковай тэхнікі на ўчарашнім парадзе толькі пацвердзілі тэзіс аб дэградацыі расійскіх Узброеных сіл.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
1
Ёсік/адказаць/
10.05.2023
Бла бла бла. Цікава іншае - па два тыдні сядзелі на каранціне перад сустрэчамі, па розныя бакі за пяціметровым сталом сядзелі, Лукашэнка здаваў аналізы, а тутака ў натоўпе, абдымкі, пацалункі. Ці пандэмія скончылася?
1
Wunderwaffe /адказаць/
10.05.2023
Ёсік, Удмурт прымаў гасцей. Таму і ніякіх праблем з тым не было.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031