Знайсці
09.05.2023 / 16:475РусŁacБел

За краты пасадзілі паветраныя шарыкі, кармілі «блакадным» хлебам. Як выглядала 9 Мая ў Магілёве

На Дзень Перамогі ў Магілёве было шмат дзяцей у мілітары, а некаторыя з драўлянай зброяй.

Адзін з характэрных сюжэтаў Магілёва на 9 Мая: дзіця ў вайсковай форме з драўляным аўтаматам. Фота: сацыяльныя сеткі

Каб урачыстасць выглядала масавай, дзяржаўныя прадпрыемствы і ўстановы абавязалі выправіць на яе работнікаў. Напрыклад, дзіцячыя садкі меліся рэкрутаваць на парад да 10 чалавек са свайго калектыву. З сабой яны павінны былі прынесці «атрыбутыку перамогі». Агітацыйная праца праводзілася з бацькамі гадаванцаў.

«Жывую сцяну» ўздоўж праезнай часткі вуліцы Першамайскай, дзе праходзіў парад, стваралі школьнікі. Іх прыводзілі цэлымі класамі.

«Святочны» Магілёў на 9 Мая. Горад апранулі ў мілітары. Фота: сацыяльныя сеткі

На вуліцах стылю мілітары было больш чым калі. Вайсковую форму, падобную на тую, што насілі савецкія салдаты ў Другую сусветную вайну, адзявалі не толькі дарослыя, але і дзеці. У некаторых была драўляная зброя.

«Блакадную порцыю» хлеба магілёўцы не дужа ўпадабалі. Фота: сацыяльныя сеткі

Удзельнікаў частавалі «блакаднай порцыяй» хлеба і пярловай кашай.

Пярлоўка была больш папулярнай. Да яе цягнуліся дарослыя. Фота: сацыяльныя сеткі

Адным з экспанатаў сталі клеткі. У «зняволенні» апынуліся чырвоныя і зялёныя паветраныя шарыкі.

«Арыштаваныя» паветраныя шарыкі на 9 Мая ў Магілёве. Фота: сацыяльныя сеткі

На вуліцах гандляры прадавалі пілоткі і іншую вайсковую экіпіроўку, а месцы правядзення імпрэзаў патрулявала міліцыя.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Дзень Перамогі з дня «ніколі больш» ператварыўся ў кашмарнае «можам паўтарыць» — Ціханоўская

Аляксандр Лукашэнка не прайшоў разам з Пуціным і іншымі гасцямі Крамля 300 метраў пешкі ў Аляксандраўскі сад

Расійскія гастралёры інсцэніруюць антыўкраінскія мітынгі ў Еўропе — Le Monde

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
22
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6
11
неурасетка/адказаць/
09.05.2023
ой, светка, какая же ты прыукрасная
1
Алек. Ру/адказаць/
09.05.2023
Якое саўковае ўбоства!!! Ну што чакаць ад ідэолагаў радзімы сіняпалага???
0
Аматар начных шпацыраў/адказаць/
09.05.2023
Як казаў Латушка пра беларускіх прапагандыстаў - чым больш трэшу, тым больш нам на руку. Гэтыя пудзілы самі дыскрэдытуюць усе гэтыя чырвона-зялёныя і каларадскія хорар-з’явы з Z-свастыкай
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031