Знайсці
09.05.2023 / 11:1418РусŁacБел

Аляксандр Лукашэнка не прайшоў разам з Пуціным і іншымі гасцямі Крамля 300 метраў пешкі ў Аляксандраўскі сад

Гэты і іншыя факты, а таксама яго бязрадасны выгляд на трыбуне і падчас асабістай сустрэчы з Пуціным даюць падставы думаць, што ён быў вымушаны паляцець у Маскву хворым.

 Сумны Лукашэнка на парадзе ў Маскве. Кадр з відэа

У Аляксандраўскім садзе Лукашэнка прысутнічаў, яго туды давезлі электрамабілем. Трыбуну парада ад сада аддзяляе прыкладна 300 метраў.

Звяртае на сябе ўвагу таксама той факт, што толькі прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон надзеў на парад так званую георгіеўскую стужку. Прэзідэнты Узбекістана і Кыргызстана надзелі разеткі ў нацыянальных колерах, як і Аляксандр Лукашэнка — з кветкай яблыні, што лукашэнкаўцы зрабілі сімвалам 9 Мая ў Беларусі. Прэзідэнты Казахстана, Туркменістана і прэм'ер Арменіі абышліся без разетак.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
7
Ха-ха
47
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
1
0
Алек. Ру/адказаць/
09.05.2023
А ён яшчэ ў крэсла ўлазіць?
09.05.2023
Ну і што мы тут бачым? Нічога такога. Верагодна яму горача таму і ходзіць так цяжкавата
09.05.2023
Е5, не падманвайце сябе, ён яшчэ вельмі шмат каго перажыве.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930