Знайсці
08.05.2023 / 17:5730РусŁacБел

У Кіеве хочуць перайменаваць вуліцу Нёманскую, бо гэта «расійскі тапонім». Але колькі ў Нёмане расійскага?

Петыцыя з просьбай перайменаваць вуліцу Нёманскую ў гонар Дмытра «Да Вінчы» Кацюбайлы сабрала подпісы за адну гадзіну, паведаміла ваеннаслужачая і дзяўчына Кацюбайлы Аліна Міхайлава.

Нёман. Фота: Wikimedia

Петыцыю на сайце Кіеўскай рады зарэгістравала ўкраінская актрыса Ада Рогаўцава.

«Вуліца Нёманская ў Пячэрскім раёне горада Кіева названая ў гонар ракі Нёман, якая працякае па Калінінградскай вобласці Расіі. Расійскія тапонімы не павінны быць ушанаваныя ў гарадской прасторы сталіцы Украіны», — гаворыцца ў апісанні петыцыі.

Таксама Рогаўцава падкрэсліла, што Кіеў павінен шанаваць герояў, якія аддалі жыццё за незалежнасць Украіны. Таму вуліцу Нёманскую, на думку актрысы, варта перайменаваць у гонар Дмытра Кацюбайлы.

Але колькі ў Нёмане расійскага?

Найбольшы адрэзак Нёмана пралягае ў Беларусі — 462 кіламетры. Тут рака і бярэ пачатак. Далей — Літва, 359 кіламетраў. Прычым у Літве рака Нёман найдаўжэйшая ў краіне. Яшчэ 17,3 кіламетра пралягае праз беларуска-літоўскую мяжу. І толькі 98,7 кіламетра прыпадае на мяжу Літвы і Калінінградскай вобласці Расіі. Пры тым, што сама Калінінградская вобласць часткова знаходзіцца на тэрыторыі так званай гістарычнай «Малой Літвы».

А што датычна самой назвы, то версій яе ўзнікнення надзвычай шмат, але дакладна можна сказаць, што яна мае балцкае паходжанне.

Сёння вуліца Нёманская знаходзіцца ў Пячэрскім раёне Кіева, пачынаецца ад бульвара Мікалая Міхноўскага і працягваецца да вуліцы Міхайла Бойчука.

Дмытро Кацюбайла загінуў пад Бахмутам 7 сакавіка. «Да Вінчы» было 27 гадоў. Ён удзельнічаў у расійска-ўкраінскай вайне з 2014 года, быў камандзірам узвода добраахвотнікаў, а затым — камандзірам роты. Атрымаў цяжкае раненне ў Пясках Данецкай вобласці, але пасля выздараўлення вярнуўся на фронт. У сакавіку 2016 года ён быў прызначаны камандзірам першай асобнай штурмавой роты «Ваўкі Да Вінчы», якая пазней стала батальёнам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
45
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
5
3
Андрусь/адказаць/
09.05.2023
Kyiv, not Kiev, по-перше, з Білорусі вже більш як рік ракети ніхто не пускає. 
Па-другое, маглі б чытаць беларускамоўную версію Нашай Нівы. Па-беларуску сталіца Украіны завеца Кіеў, а не Кіев. І этымалагічна там насамрэч "е", бо ў іншых склонах (украінскаю - відмінках), калі склад робіцца адкрытым, вяртаецца "е" - Києва, Києву, Києвом, Києві, Києве. У беларускай мове няма пераходу "е" і "о" у "і" пры закрытасці складу. У нас і Львів - Львоў, і Чернигів - Чарнігаў, і Київ - Кіеў. 
Наконт пераменаванняў ва Украіне і Кіеве ў прыватнасці я вышэй напісаў сваё меркаванне.  
09.05.2023
Андрусь,
ай
ўсё
0
усё ж такі ўжо 2023 год/адказаць/
11.05.2023
хх, аніякіх дадатковых выдаткаў НЕ патрэбна на перайменаванне вуліц, бо ва ўсіх нармальных краіных сертыфікаты/пасведчанні аб ўласнасці ўжо даўно маюць электронную форму (элементарна заносіцца запіс у электронны рэестар). Гэта толькі ў саўковых краінах да гэтль усё на паперы і за вялікія грошы. Нават ужо ў маленькай Грузіі ўсё робіцца ў электронным выглядзе і займае лічаныя хвіліны, ці анлайн праз партал. А пры перайменаванне вуліц так увогуле нічога не патрабуе - проста заносіцца новая назва ў базу дадзенных, ніякіх папер і выдаткаў. Калі вам падчас продажу/набыцця кватэры патрэбна свежая даведка/сертыфікат - робіце два клікі мышкай і спампоўваеце актуальнае пасведчанне аб уласнасці, дзе будзе бачна ўся гісторыя (ці ё крэдыды, ці кватэра ў закладзе, хто ўласнік, з якой даты, які адрас, кадастравы код, плошча і інш). Ізі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031