Знайсці
07.05.2023 / 13:332РусŁacБел

ФСБ заявіла аб прадухіленні атакі дронаў на вайсковы аэрапорт у Іванаўскай вобласці. Хацелі падарваць такія ж самалёты, як у Мачулішчах

ФСБ заявіла, што прадухіліла тэракт на вайсковым аэрадроме ў Іванаўскай вобласці, які нібыта планавала ўкраінская разведка. Паводле ФСБ, атакаваць планавалася самалёты радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50.

Самалёт-лакатар А-50. Фота: Мінабароны Расіі

«Самаробныя выбуховыя прылады для ўчынення дыверсіі планавалася даставіць з Украіны на лёгкаматорным самалёце з Чарнігаўскай вобласці», — гаворыцца ў паведамленні ФСБ.

Пасля пасадкі самалёта ў Тульскай вобласці «чальцы ДРГ, завербаваныя ГУР Мінабароны Украіны», і пілот былі затрыманыя «ў момант перадачы сродкаў паражэння».

Такі ж самалёт А-50 пацярпеў ад атакі беспілотнікам у Мачулішчах у лютым. А-50 — гэта вельмі каштоўны самалёт, ён ажыццяўляе далёкую разведку. Усяго, спраўных і няспраўных, такіх самалётаў у Расіі дзевяць. Кошт аднаго такога самалёта — 330 мільёнаў даляраў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
1
07.05.2023
Adkul jany davedalisja ?
0
Чаркашкварка/адказаць/
07.05.2023
Гэта не тэракты, гэта вайна. Пара прывыкаць к вайне у сабе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031