Знайсці
05.05.2023 / 11:151РусŁacБел

Яшчэ адзін банк уводзіць вялізную камісію за абслугоўванне рахункаў у далярах і еўра

БНБ-Банк услед за Прыёрбанкам уводзіць штомесячную плату за абслугоўванне рахункаў фізічных асоб, дзе захоўваецца ад 50 тысяч даляраў ці еўра. У месяц за іх захоўванне давядзецца плаціць 500 рублёў, паведамляе Office Life. 

Спецыялісты патлумачылі, што Нацбанк Беларусі праводзіць доўгатэрміновую палітыку дэдалярызацыі, дакладней, гэты працэс тычыцца абедзвюх самых папулярных у беларусаў валют: як даляраў ЗША, так і еўра. У той жа час, фінансавы рэгулятар вядзе сістэмную працу па зніжэнні ўзроўню інфляцыі і ўмацаванні нацыянальнай валюты.

Эксперты адзначаюць, што стаўкі на рублёвыя крэдыты для юрыдычных асоб зніжаюцца і становяцца цалкам супастаўныя з валютнымі. Пры такіх стаўках прывабнасць рублёвых крэдытаў відавочна вышэйшая праз адсутнасць патэнцыйных курсавых рызык.

У той жа час, фізічныя асобы ў прынцыпе беларускімі банкамі не крэдытуюцца ў валюце — толькі ў беларускіх рублях.

Як піша Office Life, сукупнасць апісаных вышэй фактараў прыводзіць да фармавання ў банкаў лішкаў замежнай валюты, якія банкам невыгадныя: яны нясуць выдаткі на прыцягнутую, але не выдадзеную ў выглядзе крэдытаў валюту. А таму фінансавыя структуры імкнуцца стымуляваць кліентаў мяняць валюту на рублі ці выводзіць даляры ці еўра са сваіх рахункаў у прынцыпе.

У апошні час становіцца ўсё больш відавочным трэнд на развіццё фінансавых адносін з азіяцкімі краінамі, што павялічвае патрэбнасць беларускіх банкаў у азіяцкіх валютах, у прыватнасці, кітайскіх юанях.

Чытайце таксама:

Прыёрбанк уводзіць камісію ў памеры 750 рублёў за месяц абслугоўвання рахункаў у еўра і далярах. Каго закрануць новаўвядзенні?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
6
0
аўтаномныя саманаводныя вавёркі/адказаць/
05.05.2023
> што павялічвае патрэбнасць беларускіх банкаў у азіяцкіх валютах, у прыватнасці кітайскіх юанях.
А насельніцтва - у тушонцы, паліве, цукру і набоях для АК. Бо праз пару гадоў такога "рукаваджэнія" толькі гэта і застанецца ў якасьці валюты.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031