Знайсці
05.05.2023 / 10:296РусŁacБел

Ад Украіны на каранацыю Карла ІІІ у Лондан паехалі Алена Зяленская і прэм'ер Дзяніс Шмыгаль

Першая лэдзі Украіны Алена Зяленская і прэм'ер Дзяніс Шмыгаль здзяйсняюць візіт у Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. Зяленская наведала Даўнінг-стрыт, 10 (рэзідэнцыя прэм'ер-міністра) па запрашэнні жонкі кіраўніка ўрада Вялікабрытаніі Акшаці Мурці.

Алена Зяленская, Рышы Сунак і Акшаці Мурці. Фота Офіса прэзідэнта Украіны

Першая лэдзі Украіны падзякавала Брытаніі за падтрымку, у прыватнасці за арганізацыю «Еўрабачання» сумесна з украінскімі партнёрамі, паведамляе «Украінская праўда».

«Немагчымасць правядзення краінай-пераможцай гэтага конкурсу павінна стаць яшчэ адным напамінам свету аб захопніцкай вайне Расіі супраць Украіны», — падкрэсліла яна.

Да сустрэчы таксама далучыўся прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак.

Зяленская перадала Акшаці Мурці запрашэнне на трэці саміт першых лэдзі і джэнтльменаў, які адбудзецца 6 верасня ў Кіеве і будзе прысвечаны тэме ментальнага здароўя.

У сваю чаргу, Мурці падкрэсліла: «Мы навучаем вашых вайскоўцаў, але насамрэч, гэта Вы вучыце нас. Мы вучымся ва Украіны і ўкраінцаў, як быць такімі моцнымі і ўстойлівымі».

Пасля сустрэчы першая лэдзі Украіны і Мурці разам наведалі Брытанскую бібліятэку.

Каранацыя Карла ІІІ пройдзе ў суботу 6 мая. На яе запрошана мноства кіраўнікоў краін, апроч кіраўнікоў сямі дзяржаў: Беларусі, Расіі, Ірана, М'янмы, Венесуэлы, Сірыі, Афганістана.

Украінскія СМІ не выключаюць, што на цырымоніі каранацыі будзе і Уладзімір Зяленскі, які ўчора быў у Нідэрландах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
але на/адказаць/
05.05.2023
[Рэд. выдалена]
0
але на/адказаць/
05.05.2023
умка уже какой-то не такой белый был на последнем фото... грязный... извазякался 
1
Килиманджаро/адказаць/
05.05.2023
Ната, кроме умки в стране адекватных людей не осталось больше, очень жаль. Примите соболезнования.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031