Знайсці
04.05.2023 / 09:561РусŁacБел

Крыніца ў Пентагоне: Нас загадзя не папярэджвалі аб атацы дронаў на Крэмль, украінцы запэўніваюць, што гэта не яны

Карэспандэнтка Fox News па нацыянальнай бяспецы Джэніфер Грыфін пагаварыла са сваімі крыніцамі ў Пентагоне і цытуе іх словы ў твітары наступным чынам: «Нас загадзя не апавяшчалі пра ўдар дронаў па Крамлі. Украінцы запэўніваюць нас, што гэта былі не яны».

Афіцыйную пазіцыю Вашынгтона ў сераду выказаў намеснік прэс-сакратара Дзярждэпартамента Ведант Патэл. Ён падкрэсліў, што Дзярждэпартамент пакуль не можа пацвердзіць сапраўднасць відэа выбухаў над Крамлём, а да любых заяваў самога Крамля там ставяцца з крайнім скепсісам, піша Бі-бі-сі.

На пытанні журналістаў на брыфінгу аб тым, ці зможа Дзярждэпартамент выказацца аб сапраўднасці відэа больш дакладна ў будучыні, Патэл адказаў, што праца ў гэтым кірунку будзе працягнутая.

Ён падкрэсліў, што ЗША працягнуць падтрымліваць Украіну і што ўкраінскія гарады не адзін раз падвяргаліся разбуральным нападам расійскіх дронаў. Пры гэтым Патэл заўважыў, што ЗША ніколі не падштурхоўвалі Украіну да нападаў на расійскай тэрыторыі і прытрымліваліся гэтай пазіцыі паслядоўна.

У Кіеве афіцыйна адмаўляюць сваё дачыненне да нападу дронаў на Крэмль. Там амаль заўсёды займаюць такую пазіцыю, калі адбываецца нейкая дыверсія на тэрыторыі Расіі, але ў Вашынгтоне не заўсёды схільныя верыць падобным адмаўленням.

Найбольш яскравы прыклад тычыцца забойства прапагандысткі Дар'і Дугінай у жніўні мінулага года. Амерыканскія спецслужбы лічаць, што да гэтага была датычная як мінімум нейкая частка ўкраінскай дзяржавы. Кіеў гэта ўпарта адмаўляе.

Сцэнарый украінскага ўдару па Крамлі абмяркоўваўся ў адным з дакументаў Пентагона, несанкцыянавана раскрытых на пачатку красавіка. Сапраўднасць гэтых дакументаў афіцыйна не пацверджаная, але большасць з іх не ўтрымлівае прыкмет фальсіфікацыі.

Чытайце таксама:

У сераду ноччу была спроба ўдару беспілотнікамі па Крамлі

Украіна «не валодае інфармацыяй» пра начныя атакі на Крэмль

«Квартал-95 пераігрывае Крэмль». Як расійскія і беларускія прапагандысты адрэагавалі на начныя выбухі ў Крамлі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
Натальля/адказаць/
04.05.2023
Такое заявление ломает через колено украинских и беларуских борцов с режимом и за светлое будущее.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031