Знайсці
04.05.2023 / 08:551РусŁacБел

Колькасць загінулых падчас учорашняга абстрэлу Херсона вырасла да 23 чалавек

Пасля ўчорашняга абстрэлу расійскімі захопнікамі горада Херсон і вобласці колькасць загінулых грамадзян узрасла да 23 чалавек, паведаміў кіраўнік Херсонскай абласной вайсковай адміністрацыі Аляксандр Пракудзін у тэлеграме.

«За мінулыя суткі праціўнік здзейсніў 98 абстрэлаў, выпусціўшы 539 снарадаў з цяжкай артылерыі, «Градаў», танкаў, БПЛА і авіяцыі», — напісаў Пракудзін.

У прыватнасці, горад Херсон вораг абстраляў 16 разоў. Падчас абстрэлаў расійскія вайскоўцы пацэлілі ў жылыя кварталы населеных пунктаў вобласці.

«З асаблівай жорсткасцю абстраляны горад Херсон. 82 снарады пацэлілі ў прывакзальную плошчу, тэрыторыю і збудаванні чыгуначнага вакзала, АЗС, дзвюх устаноў гандлю, завода і аўтагаспадаркі; тэрыторыю чыгуначнага пераезду», — адзначаецца ў паведамленні.

Загінулі 23 чалавекі, 46 (з іх двое дзяцей) — атрымалі раненні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4
0
пост/адказаць/
04.05.2023
Вот для этого фсб и осуществила постановку с хлопком над рашистским рейхстагом, чтобы отвлечь внимание от своих преступлений, чтобы все обсуждали якобы атаку дроном, а не преступления рашистов против гражданского населения. А рашисты по факту осуществляют геноцид против Украины и украинского народа, убивая женщин, детей, разрушая их дома, города.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031