Знайсці
04.05.2023 / 08:49РусŁacБел

Інстытут вывучэння вайны лічыць атаку дронаў на Крэмль інсцэніроўкай і тлумачыць чаму

Інстытут вывучэння вайны (ISW) у сваёй штодзённай справаздачы прыходзіць да высновы, што атака ўкраінскімі дронамі Крамля — расійская інсцэніроўка.

 Выбух над Сенацкім палацам ноччу 3 мая. Кадр відэа

Аналітыкі ISW нагадваюць, што расійскія ўлады ў апошнія месяцы сурʼёзна ўзмацнялі СПА вакол Масквы, таму малаверагодна, каб два беспілотнікі маглі прарвацца праз шмат слаёў супрацьпаветранай абароны.

ISW нагадвае, што Масква адразу прадставіла падрабязную справаздачу пра здарэнне. Як мяркуюць аналітыкі, такая хуткая, зладжаная і скаардынаваная рэакцыя кажа пра тое, што «атака рыхтавалася знутры такім чынам, каб задуманыя палітычныя наступствы перавешвалі канфуз».

У выпадках, калі непрыемныя падзеі былі для расійскіх уладаў сюрпрызам, яны звычайна прапаноўвалі тлумачэнні, якія супярэчаць адно аднаму. Менавіта так адбывалася пасля ваенных няўдач у Балаклеі і Херсоне, пішуць аналітыкі ISW.

Аналітыкі прыходзяць да высновы, што, інсцэніруючы атаку на Крэмль, улада спрабавала паказаць расійскаму насельніцтву, што вайна блізка і ў ёй павінен удзельнічаць кожны. Інсцэніроўка таксама можа паслужыць падставай для адмены ці моцнага ўразання святочных мерапрыемстваў у Дзень Перамогі 9 траўня, што яшчэ больш узмоцніць у расіян адчуванне, што жыць па-ранейшаму немагчыма.

У ISW мяркуюць, што за гэтым могуць быць і іншыя расійскія аперацыі пад чужым сцягам.

Расійская прапаганда актыўна абвяргае дапушчэнні, што атака дронаў — імітацыя.

«Версія заходніх сродкаў масавай інфармацыі аб тым, што атака беспілотных лятальных апаратаў на Крэмль была спланаваная ў Маскве, нічым не лепшая за смешныя сцвярджэнні аб падрыве Расіяй газаправодаў «Северный поток» і «Северный поток-2». Такое меркаванне выказаў амерыканскі журналіст і юрыст Глен Грынуолд», — піша ТАСС.

Чытайце таксама:

«Квартал-95 пераігрывае Крэмль». Як расійскія і беларускія прапагандысты адрэагавалі на начныя выбухі ў Крамлі

«Зненавідны». Што ўяўляе сабой Крэмль. І чым незвычайны Сенацкі палац, які сёння атакавалі беспілотнікі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031