Знайсці
04.05.2023 / 08:297РусŁacБел

У Мінску на садку затынкавалі мазаіку, да якой усе прывыклі

У мінскім Зялёным Лузе — ці то сумная, ці то кранальная гісторыя. Там ёсць дзіцячы садок, які празвалі «Чабурашка». Усе з-за мазаік на фасадзе, якія знаходзяцца там, колькі памятаюць мясцовыя жыхары. Падчас рамонту адну з іх затынкавалі, другі Чабурашка — у небяспецы. «Дзеці засмучаныя», — напісала ў Onlíner адна мама.

Гаворка пра дзіцячы сад №347, што на вуліцы Цікоцкага, 52.

— Яго празвалі «Чабурашка». Мазаіка на фасадзе была мясцовай славутасцю. Цяпер, пасля рамонту, яе няма. Дзеці вельмі засмучаныя, — адзначыла маці аднаго з малых.

Прычына расстройства зразумелая: на месцы вясёлага героя з мульціка цяпер сумная тынкоўка.

Сумуюць і бацькі.

— Выхавальнікі сказалі, што плітка абсыпаецца, таму па-над ёй і пачалі тынкаваць. Мазаіка была простая, але ўсе яе любілі. Прыкра.

Чабурашку на другім фасадзе не затынкавалі. Вось ён, на фатаграфіі, зробленай год таму.

У дзіцячым садку №347 растлумачылі гэтую гісторыю. Работы на будынку — планавы рамонт, яго праводзяць ад Упраўлення па адукацыі Першамайскага раёна Мінска.

— На жаль, мазаіка была ўжо небяспечная. Плітка пачала патроху абсыпацца, а пытанні бяспекі — на першым месцы.

Але ёсць і добрыя навіны: другога Чабурашку знішчаць не будуць, прынамсі пакуль, паколькі там стан сцяны нармальны.

Мазаікі былі на сцяне з моманту пабудовы будынка ў 1975 годзе. Адсюль і «Чабурашка» — неафіцыйная назва дзіцячага садка. Малюнак гэтага героя ёсць і на сайце дашкольнай установы.

Зразумела, што бяспека — справа важная. Але хацелася б, каб тыпавыя праекты рамонтаў усё ж улічвалі мясцовыя асаблівасці. Напрыклад, мінулым летам затынкавалі каларытную савецкую мазаіку на сцяне гімназіі №15 на вуліцы Максіма Багдановіча.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
0
0
пакаленне X/адказаць/
04.05.2023
каму цікава будзе, то магу расказаць сваю маленькую гісторыю.. але наўрад ці тое будзе цікава каму.. бо ў кожнага свая гісторыя

а садок (як і сама забудова мікрараёна) цікавы быў... наколькі я магла ацаніць сваім вокам 4-х гадовага дзіцяці за тыя 2 месяцы

нас выводзілі за агароджу садка (то бок зоны) у прылеглы лесапарк... на так званы пікнік...
гэта было клёва
таму што ў тым садку, куды потым апрэдзялілі мяне, быў жэстачайшы канцлагер

 

0
пакаленне Х/адказаць/
04.05.2023
але гэта далёка не мазаіка) наколькі я магу бачыць па фота...
гэта "кабанчык" налеплены вертыкальна і пафарбаваны?

цікава..)
"Выхавальнікі сказалі, што плітка абсыпаецца, таму па-над ёй і пачалі тынкаваць."
"кабанчык" сапраўды сумна знакаміты тым (шчэ з савецкіх часоў), што часта адвальваецца... але на фота я не бачу, каб ён адваліўся... затое бачу ,,якасьць,, ,,тынкоўкі,, (

https://nashaniva.com/315908

0
таму )/адказаць/
04.05.2023
таму, калі "Выхавальнікі сказалі, што плітка абсыпаецца, таму" на галаву, то зараз яна абсыпецца па ходу разам з тынкоўкай
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031