Знайсці
03.05.2023 / 14:482РусŁacБел

За дыверсанта — узнагарода. Улады ўзмацняюць патруляванне і іншыя меры бяспекі на чыгунцы — Супольнасць чыгуначнікаў

З-за падрываў на чыгунцы ў Бранскай вобласці, дзе 1 мая пусцілі пад адхон беларускі цягнік, улады прымаюць дадатковыя меры бяспекі на БЧ, паведамляе канал «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі».

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала, на ахову чыгуначнай інфраструктуры Беларусі накіраваны дадатковыя рэсурсы.

Так, для непасрэднай аховы задзейнічаюць сілы войскаў — ад пагранічных да сіл спецыяльных аперацый. З учарашняга дня атрады з поўначы Беларусі накіроўваюцца ў Брэсцкую вобласць для аказання дапамогі па ахове інфраструктуры, сцвярджае канал.

Асаблівая ўвага будзе нададзена чыгуначным мастам. Таксама будзе праводзіцца патруляванне тых участкаў, дзе немагчыма ажыццяўляць дыстанцыйны кантроль сродкамі відэаназірання. На рэйках будуць шукаць староннія прадметы.

Работнікаў чыгункі дадаткова інфармуюць пра пільнасць і неабходнасць паведамляць аб прысутнасці паблізу чыгункі старонніх або падазроных асоб. Апісваюцца магчымыя прыкметы, па якіх можна вызначаць патэнцыйнага дыверсанта.

За выяўленне такіх асоб прапануецца ўзнагароджанне, сцвярджае канал чыгуначнікаў.

«Неабходнасць такіх мерапрыемстваў абумоўлена высокай імавернасцю магчымых дыверсій на БЧ, улічваючы факт задзейнічання яе інфраструктуры для перавозкі расійскага ўзбраення, тэхнікі, боепрыпасаў і асабовага складу», — піша канал.

Учора Аляксандр Лукашэнка чарговы раз сабраў нараду сілавога блока. Яна адбывалася, як паведамляюць дзяржаўныя СМІ, пад грыфам «абсалютна сакрэтна», але вядома, што там абмяркоўвалі, як змагацца з дыверсантамі. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
03.05.2023
бзднулі у расеі, а абасраліся ў Мінску! Гойда!
0
Ёсік/адказаць/
03.05.2023
Апісваюцца прыкметы: азіраецца па баках, у гумавых ботах, кошык, у ім сцізорык, дубец у руках, можа паліць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930