Знайсці
03.05.2023 / 12:441РусŁacБел

Дзяржбанкі перасталі публікаваць гадавую фінансавую справаздачнасць

Найбуйнейшыя беларускія дзяржбанкі: Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк (сумарна больш за 70% актываў банкаўскай сістэмы) — перасталі публікаваць на сваіх сайтах гадавую фінансавую справаздачнасць як па нацыянальных, так і па міжнародных стандартах, звярнуў увагу «Інтэрфакс».

Так, на сайце найбуйнейшага банка ў краіне — Беларусбанка — у раздзеле «Раскрыццё інфармацыі» адсутнічаюць бухгалтарскія балансы і справаздачы аб прыбытках і стратах.

На сайце другога па велічыні банка — Белаграпрамбанка — захаваліся балансы і справаздачы за перыяд да 1 кастрычніка 2022 года, але адсутнічаюць гадавыя справаздачы.

На сайце Нацбанка Беларусі па стане на 2 мая таксама адсутнічае гадавая справаздачнасць беларускіх банкаў, якую рэгулятар традыцыйна публікаваў у пачатку красавіка.

«Банкі па-ранейшаму даюць усю неабходную справаздачнасць у Нацыянальны банк, што дазваляе [рэгулятару] ў поўнай меры ажыццяўляць эфектыўны нагляд за іх дзейнасцю і станам банкаўскага сектара краіны ў цэлым», — пракаментавалі «Інтэрфаксу» ў прэс-службе Нацбанка прэцэдэнт з адсутнасцю даных аб дзейнасці банкаў на сайце рэгулятара.

А вось банкам, паводле каментарыя, дадзена права самастойна вызначаць абʼём раскрыцця справаздачнасці, якая публікуецца імі на сваіх сайтах.

Чытайце таксама:

Белстат хаваў статыстыку ад беларусаў, а цяпер прыдумаў падставу, чаму можа гэта рабіць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Срочно деньги из банков в банки/адказаць/
03.05.2023
Если у народа до сих сидит в голове, что из вклады под защитой, в то время как уже даже обычная статистика недоступна: будет скоро весело!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031