Знайсці
05.04.2023 / 09:528РусŁacБел

Белстат хаваў статыстыку ад беларусаў, а цяпер прыдумаў падставу, чаму можа гэта рабіць

Белстат апублікаваў новую інструкцыю аб распаўсюджванні статыстычных звестак, у якой назваў прычыну, чаму можа па сваім рашэнні не раскрываць статыстычныя даныя.

Старшыня Белстата Іна Мядзведзева на нарадзе ў Лукашэнкі

У новую інструкцыю Белстат уключыў пункт, які дазваляе структуры не раскрываць перад беларусамі інфармацыю.

Па рашэнні Нацыянальнага статыстычнага камітэта можа быць абмежавана распаўсюджванне афіцыйнай статыстычнай інфармацыі, калі яе распаўсюджванне ці прадстаўленне можа прычыніць шкоду, на думку Белстата, нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, грамадскаму парадку, маральнасці, правам і законным інтарэсам юрыдычных і фізічных асоб.

Белстат ужо каторы год закрывае ад беларусаў грамадска важную статыстыку. Ён закрыў статыстыку ў перыяд пандэміі каранавіруса аб смяротнасці і нараджальнасці, аб колькасці пенсіянераў, якія сталі галоўнымі ахвярамі «антыкавіднай палітыкі» ўлад, аб знешнім гандлі і іншыя даныя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
29
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
50
0
Anatol Starkou/адказаць/
05.04.2023
Само існаванне беларусаў як нацыі пагражае Белстату і ягоным антынацыянальным інтарэсам.
0
Железный Дровосек /адказаць/
05.04.2023
При сысысэре тоже ховали статистику,думая—ну не полезно знать все ширнармассам. Ну и как? Помогло? Полегчало? И где теперь этот сысысэр? Это ж какие овечьи мозги надо иметь,чтоб считать других дурнее себя... Ау,в дебрях! Жизнь в иллюзиях для носителей таких «знаний»заканчивается обычно трагично,реже—трагикомично.
0
Глеб Жэглоў18/адказаць/
06.04.2023
Свае "успехі" трэба засякрэціць, каб у народа ня была ўсплеска эмоцый якіх небудзь. Але ж хавай-не хавай, сякрэць-не сякрэць статыстыку яе вынікі можна даведацца за адзін дзень па жыцьці свайго кола і вынік такі, што лукашыстам ё, што сакрэціць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031