Знайсці
03.05.2023 / 11:552РусŁacБел

​​«Мама крычала, што заб'е мяне». Дар'я Трэпава дала першае інтэрв'ю пасля выбуху ў прыгожынскім кафэ

2 красавіка ў Пецярбургу прагрымеў выбух у кавярні Яўгена Прыгожына, дзе чытаў лекцыю ваенкар Уладлен Татарскі. Ён загінуў, яшчэ 40 чалавек пацярпелі. Статуэтку з выбухоўкай у кафэ прынесла 26-гадовая Дар'я Трэпава. Яе затрымалі на наступны дзень. Паводле версіі ФСБ, тэракт арганізавалі ўкраінскія спецслужбы з падтрымкай забароненага ФБК Навальнага. Трэпаву ўнеслі ў спіс тэрарыстаў, ёй пагражае пажыццёвае. Дзяўчына дала «Ратондзе» першае інтэрв'ю.

Пра выбух

Я вельмі шкадую аб тым, што адбылося, малюся пра здароўе пацярпелых і паспрабую арганізаваць збор сродкаў на аднаўленне ахвярам трагедыі. Каб маё шкадаванне не выглядала цынічна, дадам, што засталася ў жывых, мяркуючы па ўсім, чыста выпадкова. (Трэпава падарыла Татарскаму статуэтку і села даволі блізка да яе.)

Пра сваякоў

Пасля здарэння, як толькі зразумела, што здарылася, — адразу напісала маме, выбачылася, бо разумела, што мяне будуць шукаць і прыйдуць да яе. Потым я бачыла кадры штурму кватэры. Я была ў шоку, і мне было жудасна сорамна. У Следчым камітэце аператыўнікі казалі, што яна крычала, што заб'е мяне, калі яе вялі на допыт. Ад гэтага мне таксама хацелася памерці. Яшчэ САХР ездзіў да майго дзядулі, яму за 80. Аператыўнікі сказалі, што мама паехала з імі, каб ён не быў адзін. У СК мне далі патэлефанаваць маме, але яна не ўзяла тэлефон.

Пра нечаканую змену працы

Я заўсёды цікавілася вінтажным адзеннем. У школе насіла адзенне з бабуліных куфраў і нешта, набытае на барахолках. Мне падабалася мая праца (у краме вінтажнага адзення), і я сама ўкладвалася ў краму як у праект. У студзені ў нас з уладальнікам паўсталі рознагалоссі, і мы разышліся. Мне было крыўдна. Але тады я палічыла, што гэта пункт росту, да таго ж напярэдадні звальнення сябар-журналіст прапанаваў пераехаць ва Украіну і паспрабаваць сябе ў ролі ваенкара.

Пра зняволенне

У камеры першыя 10 дзён я была адна — гэта невыносна. Спачатку ў мяне не было ні кніжкі, ні цыгарэт. Днём нельга спаць пад коўдрай. У камеры халодна. Я хавалася пад курткай і глядзела ў сцяну. Цяпер да мяне падсялілі дзяўчыну, яна тут тры гады. І я шмат гляджу канал «Карусель». На іншых ёсць рызыка ўбачыць кадры, самі разумееце, адкуль. Сумна, што я больш не змагу ляжаць дома і глядзець мульцікі з сястрой. У Ляфортава амаль не пускаюць абаронцаў. З СК прыходзілі 3—4 разы, а з адвакатам я не бачылася дагэтуль.

Што забіла чалавека

Больш за ўсё хочацца памерці. Раз за разам пракручваю ўсе падзеі ў галаве. [Рэпер] Канье Уэст неяк сказаў: «Не мір я прынёс вам, але меч» (у арыгінале фраза належыць Ісусу Хрысту — «Ратонда»). І я ўсё думаю, як так выйшла, што я не заўважыла мяча ў сваіх руках. Чаму лёгка паверыла, што ў пасылцы, якую мяне папрасілі перадаць, няма нічога небяспечнага.

Самае невыноснае — маімі рукамі забілі чалавека і пакалечылі дзясяткі. Я заўсёды была супраць гвалту, таму і прытрымлівалася [пацыфісцкай] пазіцыі. Ну і самі разумееце, як гэтым скарысталіся…

Пра самагубства

Каб трымацца, я напісала ліст сабе пра тое, што я б ніколі не прыклала руку да гвалту, што я не ведала, чым гэта скончыцца, што ёсць людзі, якія мяне ведаюць і спачуваюць, што, калі я памру, зраблю блізкім балюча, ды і праблем ад гэтага ў іх менш не стане.

Пра гвалт

Думала, што публічнасць накладвае абавязацельствы — як быццам бы ад мяне патрабуецца заява. Адзінае, што я хацела б сказаць, не памяншаючы маёй віны: гвалт спараджае гвалт.

Пра лісты ў СІЗА

Ваш ліст — другі за час знаходжання тут. Я чакала лістоў ад сябровак, але не ўпэўненая, што іх да мяне прапусцяць. А першы ліст быў ад кіраўніка Рускага добраахвотніцкага корпуса (мяркуючы па ўсім, Дар'я пераблытала, і пісалі ёй расійскія добраахвотнікі, РДК ваюе на баку Украіны — «Ратонда»), у якім ён пытаецца, як я з выдатніцы ў школе «дайшла да жыцця такога, стаўшы тэрарысткай у хахлоў». Гэтаму лісту я была рада. Да таго ж аўтар бескарысліва прачытаў мне курс гісторыі Украіны, за што яму вялікі дзякуй.

Чытаць таксама:

«Усіх заб’ём, каго трэба, абрабуем. З Богам». Хто такі Уладлен Татарскі, якога падарвалі ў піцерскай кавярні

Распавядаем, што вядома пра Дар'ю Трэпаву, якая перадала ваеннаму прапагандысту Татарскаму залатую статуэтку

На пахаванне прапагандыста Татарскага «вагнераўцы» прынеслі кувалду

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
16
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
15
Абуральна
14
1
Владислав/адказаць/
03.05.2023
"курс гісторыі Украіны" - ага, про бойових комарів...
2
Прокл/адказаць/
03.05.2023
Мультики она хочет смотреть…
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031