Знайсці
03.05.2023 / 07:223РусŁacБел

Беспілотнік атакаваў рэзервуар з палівам у Краснадарскім краі Расіі

Інцыдэнт адбыўся сёння ноччу ў пасёлку Вална. Па інфармацыі тэлеграм-канала Baza, верагодная прычына пажару — атака беспілотнікам.

Скрыншот відэа пажару

Цэллю начнога ўдару беспілотніка стаў тэрмінал «Таманьнефтегаз», які належыць Мішэлю Літваку, — бельгійцу рускага паходжання, прэзідэнту карпарацыі ОТЭКО, удакладняе BRIEF.

На тэрыторыі тэрмінала, піша BRIEF, пасля тэракту на Крымскім мосце разгарнулі комплекс «Панцыр-С1», але гэта не дапамагло.

Пажару прысвоены найвышэйшы ранг складанасці. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма.

Таксама гэтай ноччу былі выбухі і на вайсковым аэрадроме ў Бранскай вобласці. Паводле СМІ, аэрадром атакавалі беспілотнікі УСУ.

Чытаць таксама:

Расіяне атакавалі Кіеў «Шахедамі». Усе варожыя дроны былі збітыя

У Бранскай вобласці зноў зрабілі паспяховую дыверсію на чыгунцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
30
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
03.05.2023
Ювелірная праца.
0
Алек. Ру/адказаць/
03.05.2023
Нават элегантная
03.05.2023
Так должен был гореть А50
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031