Знайсці
02.05.2023 / 18:321РусŁacБел

«Гэта маё штодзённае адзенне». Жыхару Фаніпаля далі «хатнюю хімію» за ўдзел у пратэстах

Суд Дзяржынскага раёна 2 мая вынес прысуд 37-гадоваму жыхару Фаніпаля Максіму Палуянчыку, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх, паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса, паведаміла «Вясна».

Паводле абвінавачання, Максім Палуянчык 14 жніўня 2020 года браў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па вуліцы Брэсцкай у Фаніпалі. Пры гэтым ён нібыта разам з іншымі выходзіў на праезную частку вуліцы, замінаў працы грамадскага транспарту, пляскаў у далоні і не падпарадкоўваўся патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. А галоўнае — быў апрануты ў белую цішотку і чырвоную байку.

«Чаму вы так апрануліся?» — цікавіўся на судзе прадстаўнік абвінавачання.

«Таму што гэта маё штодзённае адзенне», — адказаў абвінавачаны.

Палуянчыка затрымалі на месцы працы 24 студзеня 2023 года і да суда змясцілі пад варту.

Суд прызнаў Максіма вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў.

Яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

Справу разглядаў суддзя Сяргей Крупец.

Чытайце таксама:

Сярод затрыманых падчас аблавы ў Гомелі — вядомы сталічны рэйвер

Пасля ўзмацнення пакарання 73-гадовага Барыса Кучынскага адправілі ў калонію

Міліцыя дзяжурыла каля сэканд-хэнда ў Гомелі ФОТАФАКТ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
9
0
Гена/адказаць/
03.05.2023
Демократия...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930