Знайсці
02.05.2023 / 13:29РусŁacБел

Пагранічны камітэт фармуе дзве манеўраныя групы на заходняй мяжы

Дзяржаўны памежны камітэт фармуе на мяжы дадатковыя манеўраныя групы. Пра гэта заявіў журналістам старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо пасля нарады ў Лукашэнкі па пытаннях бяспекі і правапарадку і мерах па ахове дзяржаўнай мяжы, піша БелТА.

«Мяжа — гэта жывы арганізм, і абстаноўка ў зімовы перыяд і летні зусім іншая. Калі ўзімку ўчасткі дзесьці непраходныя або цяжкапраходныя, то вясной-летам яны агаляюцца», — адзначыў Анатоль Лапо.

На нарадзе Лукашэнку далажылі, як складваецца абстаноўка на мяжы і як у сувязі з гэтым фарміруюцца манеўраныя групы, якой тэхнікай забяспечваюцца падраздзяленні на мяжы.

«Мы ў мінулым адну групу сфармавалі ў мазырскім атрадзе (гэта каля 300 чалавек), цяпер абстаноўка такая, што мы вымушаныя фармаваць адну манеўраную групу на лідскім кірунку, другую — як рэзерв на брэсцкім напрамку. Будзе восень — можа, яны там непатрэбныя будуць, будзем перакідваць на іншы кірунак», — распавёў старшыня Дзяржпагранкамітэта.

Чытайце таксама:

«Абстаноўка вакол Беларусі складаная». Лукашэнка сабраў сілавікоў, каб абмеркаваць, як спыніць дыверсантаў

Старшыня КДБ праанансаваў «шэраг сур’ёзных акцый замежных цэнтраў» на тэрыторыі Беларусі

«Абстаноўка на мяжы прагназуемая і кантралюемая», — запэўніў Анатоль Лапо.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031