Знайсці
02.05.2023 / 12:391РусŁacБел

Пад Пецярбургам побач з месцам падрыву апоры ЛЭП знайшлі яшчэ тры выбуховыя прылады з таймерамі і дэтанатарамі

У раёне Сусаніна пад Пецярбургам, дзе напярэдадні адбыўся выбух пад апорай лініі электраперадач, выявілі яшчэ тры выбуховыя прылады з электроннымі таймерамі, паведамляе «Фантанка».

Адна з прылад была на падарванай апоры. Яшчэ дзве з электроннымі таймерамі, дэтанатарамі і выбуховым рэчывам масай каля 300 і 600 грамаў знялі з суседняй ЛЭП.

Тэлеграм-канала «Ратонда» паведаміў, што паліцыя разаслала арыенціроўкі аб пошуку меркаванага дыверсанта — 30-гадовага жыхара Валгаграда на чорным аўтамабілі Chevrolet Captiva.

Учора ў Расіі адбылося дзве гучныя дыверсіі. На тэрыторыі Сусанінскага сельскага паселішча ў Гатчынскім раёне Ленінградскай вобласці падарвалі апору лініі электраперадач, а ў Бранскай вобласці пусцілі пад адхон цягнік Беларускай чыгункі. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
02.05.2023
Тры знайшлі ? Чаму не тры з паловаю ?..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031