Знайсці
01.05.2023 / 20:4737РусŁacБел

Прапагандысты знайшлі замену Дню святога Валянціна

У эфіры тэлеканала СТБ зноў накінуліся на Дзень святога Валянціна і Хэлоўін.

Вядучая СТБ Алена Сырова. Скрын відэа СТБ

Вядучы Кірыл Казакоў пераконваў у студыі, што заходнія святы — чысты маркетынг.

«Тут жа няма нейкай ідэалагічнай подбіўкі — проста больш прадаць тавару. Больш сэрцайкаў у гэты дзень, больш руж. Ці нейкія карнавальныя касцюмы і гарбузы. Але, я дакладна ведаю, на ўзроўні некаторых адміністрацый забараняецца наогул у школах святкаваць. Між тым, ты прыходзіш у кавярню — усё ў сэрцайках. У школе сэрцайкаў няма, а тут сэрцайкі», — абураўся ён.

Іншая вядучая, Алена Сырава выказала думку, што трэба Дзень святога Валянціна і Хэлоўін не забараніць, а даць сваю альтэрнатыву.

«Каб пры іншых роўных выбіралі наша», — падкрэсліла яна.

Псіхолаг Анжаліка Сафонава тут жа знайшла замену.

«Чаму мы святкуем Дзень святога Валянціна, але не святкуем Дзень святых Пятра і Фяўронні 8 ліпеня?» — задаецца яна пытаннем. 

Кадр з відэа СТБ

І заклікае папулярызаваць гэтае свята, «кінуць усе рэсурсы», каб яно было нічым не горшым.

Жыццё святых Пятра і Фяўронні ў Рускай праваслаўнай царкве лічыцца прыкладам сям'і і кахання.

Гэта ўжо не першы раз, калі чыноўнікі і прапаганда спрабуюць забараніць Дзень усіх закаханых.Так, сёлета ў БДУ на 14 лютага прапанавалі замяніць рамантыку мерапрыемствамі, прымеркаванымі да любові да Радзімы.

Чытайце таксама:

У БДУ забаранілі святкаваць Дзень святога Валянціна

«Агідная інсталяцыя з чэрапам ліквідаваная». Лукашысты пачалі змаганне з Хэлоўінам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
50
Ха-ха
53
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
13
0
Простая праўда /адказаць/
02.05.2023
Valadzimir, Няма ніякіх «праваслаўных ідэалаў», бо праваслаўе — гэта не ідэалогія. Праваслаўе — гэта вера ў Ісуса Хрыста й вернасьць ягоняе запаведзі любіць Бога й бліжняга, сябра й ворага. Ніхто ня можа «змагацца» за праваслаўе, калі не з'яўляецца праваслаўным і не становіцца праваслаўным. Дыктатура Пуціна, дыктатура Лукашэнкі і маскоўскі партыяхат не зьяўляюцца праваслаўнымі, бо яны спансуюць і дабраслаўляюць дзяржаўны тэрарызм, катаваньні, згвалтаваньні цяпер забойствы, якія супярэчаць праваслаўнай маралі й запавету Ісуса Хрыста любіць, а не ненавідзець. Лукашэнка й Пуцін ня могуць быць «абаронцамі праваслаўнай веры й традыцыйных каштоўнасьцяў», бо абодва пералюбнікі, якія нарадзілі дзяцей па-за шлюбам, што супярэчыць праваслаўнай маралі.
0
Казік/адказаць/
03.05.2023
Казик, апсік
8
Казік/адказаць/
03.05.2023
За Свабоду!, дык вы за свабоду ці выбар большасці? Цесрашальства - гэта калі не ведаеш крыніц і святкуеш xmas і “светлае свята пасхі” не ўзгадваючы Хрыста. Калі дзень св Валянціна нагадвае не аб святасці кахання і праяве яе ў шлюбе, а нагода развесці сяброўку на ноч. А дўень святога Патрыка - не ўспамін аб вялікім місіянеры Ірландыі, а нагода нажрацца да сініх плям. Паменьш сурагатаў і сімулякраў. Вось 14 сакавіка, дзень стэйку і мінету - шчыра і адкрыта, без сарамлівай мімікрыі. Святкуйце на здароўе, нічога не маю супраць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930