Знайсці
23.04.2023 / 14:212РусŁacБел

Наста Кудасава і Святлана Дземідовіч запрашаюць на прэзентацыю сваёй кнігі ў Варшаве

У панядзелак 24 красавіка ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя кнігі «Побач». Падчас сустрэчы з аўтаркамі, Настай Кудасавай і мастачкай Святланай Дземідовіч, можна будзе купіць і падпісаць кніжку, «пагаварыць, абняцца, пабыць побач».

Наста Кудасава і Святлана Дземідовіч запрашаюць на прэзентацыю сваёй кнігі ў Варшаве

«Кніга «Побач» — гэта ілюстраваны збор вершаў, які распавядае пра адзіноту і надзею, пра пошук сябе і радзімы ў шалёных варунках рэчаіснасці. Нітуючы асабістае і гістарычнае, моўнае і візуальнае, зборнік паказвае шматаблічны свет растрывожанага сучаснасцю чалавека: ад роспачы і зняверанасці да захаплення жыццём. Гэта кніга цяпла і памяці, кніга дарогі і станаўлення. Застацца «побач» на гэтым шляху, значыць захаваць чуласць, не згубіць у полі зроку іншага чалавека, не адвярнуцца адно ад аднаго», — гаворыцца ў анатацыі да кнігі.

Варта зазначыць, што «Побач» — першая кніга, выдадзеная нядаўна створаным беларускім імпрынтам Skarynycy.

У найбліжэйшых планах — «Тэстамент Рагвалода» Алеся Аркуша, «Стеклянная девочка» Ганны Златкоўскай, альбом выяў дываноў і тэкстаў Максіма Восіпава.

Сустрэча з аўтаркамі адбудзецца ў Варшаве 24 красавіка, а 18-й, па адрасе: Staromiejski Dom Kultury, Rynek Starego Miasta 2, sala kameralna.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
сава/адказаць/
23.04.2023
Рэд., пойдзеце?
хто там у вас любіць Кудасаву?
0
Иллиадор/адказаць/
24.04.2023
Я сходил бы, но стесняюсь.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930