Знайсці
22.04.2023 / 10:1613РусŁacБел

У Вільні пачалася Канферэнцыя беларусаў свету

22—23 красавіка ў Вільні праходзіць ІІ Канферэнцыя беларусаў свету, якую ініцыявала Святлана Ціханоўская.

Святлана Ціханоўская адкрыла Канферэнцыю і павітала яе ўдзельнікаў. 

«На нас вялікая адказнасць, бо цяпер мы голас 9 мільёнаў беларусаў. Беларусаў, якія кожны дзень жывуць у страху за свае жыцці, бо рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Беларусаў, якія не ведаюць, што будзе заўтра, бо з-за стану эканомікі ў краіне яны не жывуць, а выжываюць. Беларусаў, якія супраць вайны, супраць размяшчэння ядзернай зброі і дыктатуры. 

Хтосьці скажа, што Ціханоўская чарговы раз сабрала канферэнцыю, але перш за ўсё гэта адказ на запыт беларускай дыяспары. 

Гэта пляцоўка, каб адказаць на пытанні, выбудаваць больш цёплыя адносіны, выпрацаваць механізм больш шчыльнай супрацы паміж палітычнымі структурамі і ініцыятывамі беларусаў свету, распрацаваць крокі на падтрымку беларусаў у Беларусі, палітзняволеных і іх сем’яў», — сказала Святлана Ціханоўская. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
43
Панылы сорам
13
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
2
0
антити/адказаць/
22.04.2023
Катажына скарочана - Каха ? ;)

цікава - філалагіня Света ведае такія моўныя нюансы ? ) 
1
Звычайны Беларус/адказаць/
23.04.2023
Канферэнцыя беларусаў сьвету, а сабраліся дый запрошаны былі толькі выгодныя ціханоўскай і яе кабінету ўдзельнікі. Чарговае бла-бла-бла і каб паказаць эўрапейскім спонсарам нейкую дзейнасьць і адзінства
0
Настасься/адказаць/
23.04.2023
Уррра!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031