Знайсці
19.04.2023 / 11:241РусŁacБел

На кніжнай выставе ў Беластоку будзе працаваць беларускі павільён з кнігамі некалькіх выдавецтваў

21-23 красавіка ў Беластоку пройдзе грандыёзная кніжная выстава — галоўнае мерапрыемства такога кшталту на ўсходзе Польшчы. Сярод удзельнікаў — беларускія незалежныя выдавецтвы, якія будуць мець адмысловы павільён пад нумарам 24.

Кніга Аліны Высоцкай «Беларускі народны соннік»

Тут вы знойдзеце самы шырокі выбар кніг выдавецтваў «Янушкевіч», «Цымбераў», «Гутэнберг», ARCHE, «Кнігазбор», «Тэхналогія», «Кнігаўка» і іншых. Па-сапраўднаму вялікі выбар кніг, якія выходзілі ў Беларусі, а цяпер — за яе межамі. Выстава будзе праходзіць на тэрыторыі Гарадскога стадыёна (вул. Сланечная, 1). Што важна, уваход і паркоўка бясплатныя. 

На выставе ў Беластоку адбудуцца сустрэчы з пісьменнікамі Уладзімірам Арловым (нядзеля, 12.00) і Алесем Кудрыцкім (субота, 14.00).

Будзе прэзентавана шмат навінак:

ад выдавецтва «Янушкевіч»

Алесь Кудрыцкі «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада» (жанр фэнтэзі 12+) 

Валер Гапееў «Вольнеры. Прадвесце» (жанр фэнтэзі, казка 12+) 

«Ніколі болей. Успаміны рэпрэсаваных гарадзенцаў» (нон-фікшн).

Ад выдавецтва «Гутэнберг»

пазл «Бітва пад Оршай»

Аліна Высоцкая «Беларускі народны соннік».

Ад выдавецтва «Цымбераў»

Наста Кудасава «Побач» (зборнік вершаў), з ілюстрацыямі Святланы Дземідовіч.

Таксама ў Беластоку можна будзе набыць апошнія раманы Альгерда Бахарэвіча, дэтэктыў ад Сціны Джэксан, першае выданне «Вялікага Гэтсбі» Фрэнсіса Фіцджэральда, «І ўзыходзіць сонца» Эрнэста Хэмінгуэя і дадрукаваныя экзэмпляры трох першых кніг пра Гары Потэра.

З'явіўся пазл «Бітва пад Оршай» і «Беларускі народны соннік»

Беларус прадаў на аўкцыёне каробку ад цукерак з тых часоў, калі Мінск яшчэ быў Менскам

Скарынаўская бібліятэка ў Лондане алічбоўвае ўнікальны фотаальбом з этнаграфічнай экспедыцыі Вацлава Ластоўскага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Казік/адказаць/
21.04.2023
О, пра мяне фэнтэзі напісалі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031