Знайсці
18.04.2023 / 14:181РусŁacБел

Пад Маладзечнам правялі старадаўні абрад «Лука»

Стала традыцыяй, што абрад «Лука» праводзіцца ў Маркаве Маладзечанскага раёна ў першы Велікодны дзень. Сёлета ён прыпаў на 16 красавіка. Як кажуць месцічы, гэтаму абраду прыкладна сто гадоў, але яго сцэнарый быў страчаны. І адроджаная традыцыя была толькі на пачатку 2000-х. 

Фота: bel.sputnik.by

Месцам правядзення былі лукі — так называлі пойму ракі Гадзея і само ўрочышча каля ракі, дзе ладзілася дзея. Гэтыя лукі і далі назву абраду. Затым месца правядзення некалькі разоў пераносілі — на рынак, да царквы, у залежнасці ад таго, колькі збіралася людзей. Сёлета абрад зладзілі ля царквы Святой Жыватворнай Троіцы, піша «Звязда».

Пасля велікоднай службы каля храма пачалі збірацца не толькі жыхары былога мястэчка, а цяпер аграгарадка, але і з навакольных вёсак. Многія ўдзельнікі свята прыехалі з райцэнтра.

Як правіла, пачынаў карагод чалавек, які першым выйшаў з храма, затым да яго далучаліся іншыя. Жанчыны, дзяўчаты, мужчыны трымаліся за рукі, стваралі ланцужок. У сярэдзіне стаялі дзеці, так званыя качаны. Лічылася, што дзеці — сімвал жыцця, і ў будучым іх чакае шчасце. Адна са старэйшых жанчын праводзіла ўдзельнікаў карагода паміж малымі, выбудоўваючы ўзоры.

Падчас правядзення абраду ў выкананні народнага фальклорнага ансамбля «Маркаўчанка» гучала песня «Лука». Адрасавалася яна 46-гадоваму Сяргею, які хоча ажаніцца, але не можа знайсці сабе пару. Яго імя ўпаміналі ў песні. А ён за гэта частаваў удзельнікаў абраду.

Пасля такога рытуалу, запэўніваюць маркаўчане, хлопец знойдзе сваё каханне і хутка ажэніцца.

У даўнішнія часы «вадзіць Луку» дазвалялася толькі жанчынам. Цяпер правілы змякчылі. У абрадзе могуць прыняць удзел усе ахвотныя.

Як адзначаюць спецыялісты, абрад з’яўляецца ўстойлівым элементам мясцовай культуры. Прынамсі, у Мінскай вобласці такога нідзе больш не праводзяць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
18.04.2023
Гадоу пять могуть и дать за такия карагоды))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031